Гісторыя ўзнагароджання Ордэнам Белага Арла – мінулае і сучаснасць

Ад Міхала Казіміра Радзівіла «Рыбанькі» да Анджэя Пачобута.

Фоты: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

3 траўня прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзнагародзіў Анджэя Пачобута найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай – Ордэнам Белага Арла. Урачыстая цырымонія прайшла ў каралеўскім замку ў Варшаве.

Прэс-служба Святланы Ціханоўская – лідэрка дэмакратычных сіл Беларусі і яе каманда таксама прысутнічалі на цырымоніі, – нагадвае гісторыю ўзнагароджання Ордэнам Белага Арла, утвораным у 1705 годзе, звязаную з выбітнымі людзьмі Беларусі, гістарычнай Літвы і ВКЛ:

  • Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» – 1727 год;
  • Кароль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку» – 1752 год;
  • Аляксандр Міхал Сапега – 1753 год;
  • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі – 1756 год (як кароль стаў Гросмайстрам ордэна ў 1764 годзе);
  • Міхал Клеафас Агінскі – 1787 год;
  • Юзаф Панятоўскі – 1787 год;
  • Тадэвуш Касцюшка – 1792 год.

XX стагоддзе (Польская Рэспубліка)

  • Юзаф Пілсудскі – 1921 год;
  • Адам Міцкевіч – 1921 год (пасмяротна, рашэннем адроджанай польскай дзяржавы).

Сучаснасць

  • Казімір Свёнтак – 2004 год;
  • Станіслаў Шушкевіч – 2010 год;
  • Тадэвуш Кандрусевіч – 2022 год;
  • Алег Латышонак – 2023 год;
  • Анджэй Пачобут – 2026 год.

Анджэй Пачобут аб’ядноўвае беларускі і польскі народы. Ён – сімвал нязломнасці і мужнасці. Ён прайшоў праз катаванні і застаўся верным сваім прынцыпам.

Пачобут – прадстаўнік польскай меншасці ў Беларусі, якая стагоддзямі жыла на нашай зямлі і з’яўляецца неад’емнай часткай нашай культуры, гісторыі і будучыні. Мы цэнім Пачобута як у Польшчы, так і ў Беларусі, і ён як ніхто іншы заслугоўвае гэтай узнагароды.

Святлана Ціханоўская