«Сітуацыя з польскім суддзём Шмідтам можа быць больш складанай, чым з Эмілем Чэчкам»
Журналіст Дзмітрый Гурневіч – пра просьбу польскага суддзі Томаша Шмідта пра прытулак у Беларусі.
– Сітуацыя з польскім суддзём Шмідтам можа быць больш складанай, чым з Эмілем Чэчкам, – піша Гурневіч. – Калі апошні быў выпадковай здабычай спецслужбаў Лукашэнкі, якога ў Беларусь прывёў пыл у галаве, нарктотыкі і страх сесці ў турму, то ў выпадковасць уцёкаў Шмідта цяжка паверыць. І вось чаму.
Усё больш уплывовых людзей у Польшчы лічыць, што ён ад пачатку быў агентам спецслужбаў Лукашэнкі/Пуціна. Я б схіляўся да апошняга. Але ўсплываць яму ў Маскве – гэта паліць сябе. У Менску ён выглядае больш самастойна і нейтральна.
Магчыма, яго і не збіраліся эвакуяваць, але некалькі тыдняў таму пракуратура пачала разглядаць справу, паводле якой Шмідту маглі выставіць крымінальныя абвінавачванні. Справа таксама датычыла доступу да сакрэтнай інфармацыі, але ў кантэксце ўнутранай польскай палітыкі.
Чаму ўсё гэта можа быць правалам Польшчы? Справа ў тым, што ажно да сённяшняга дня суддзя Шмідт займаўся ў судзе справамі пра статус бяспекі. Ён прызнаваў статус лаяльнасці, які даваў людзям доступ да сакрэтнай інфармацыі або закрытых зон.
Такі працэс прадугледжвае ўважлівае вывучэнне ўсяго жыцця чалавека. То бок ведае ён вельмі шмат. Шмідт меў доступ да інфармацыі, важнай для дзяржаўнай бяспекі, ведаў гісторыю спрэчак паміж спецслужбамі і афіцэрамі. Ён валодае ідэальнай інфармацыяй пра патэнцыйных агентаў, якіх можна завербаваць.
Пры нагодзе гэтага скандалу грамадзкая думка даведалася, што паводле польскіх законаў, суддзі не падпадаюць і ніколі не падпадалі пад працэдуру праверак спецслужбаў. А гэта проста люты піпец.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное