Сын Уладзіміра Макея звольніўся з МЗС
Інфармацыю пра тое, што Віталь Макей звольніўся з МЗС «НН» пацвердзіла некалькі ніяк не звязаных паміж сабой крыніц.
Віталь Макей
Апошнія тры гады Віталь Макей адпрацаваў у цэнтральным апараце МЗС. Ён быў старшым дарадцам упраўлення ўстойлівага развіцця галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі.
Да гэтага сын кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея папрацаваў дарадцам па эканамічных і экалагічных пытаннях у прадстаўніцтве Беларусі пры ААН. А яшчэ раней быў першым сакратаром пасольства Беларусі ў Аўстрыі.
«НН» паспрабавала спраўдзіць гэтую інфармацыю ў самога Віталя Макея, але ён адказаў наступнае: «Я ўстрымаюся ад адказу. Спадзяюся на ваша разуменне».
Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз таксама адмовіўся пацвердзіць ці абвергнуць гэтую інфармацыю, ён спаслаўся на тое, што ніколі не каментуе кадравую палітыку ведамства.
Таксама «НН» стала вядома, што з працы сышла намесніца начальніка службы дзяржаўнага пратаколу, начальнік аддзелу візітаў Таццяна Федаровіч. Яна 23 верасня развітвалася з калектывам.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное