У БДМУ адмяняюць платнае навучанне на дактароў
У гэтым годзе будучыя стаматолагі і тэрапеўты змогуць паступіць толькі на бюджэт. Гэта значыць, усіх пасля вучобы будзе чакаць абавязковая адпрацоўка, звярнула ўвагу Наша Ніва.
У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце 21 сакавіка прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. Універсітэт расказаў, колькі абітурыентаў яны прымуць у гэтым годзе.
Усяго запланаваны прыём на першы курс 1330 чалавек — 500 на лячэбны факультэт, 130 на медыка-прафілактычны, 340 на стаматалагічны, 230 на педыятрычны, 130 на фармацэўтычны. З іх 782 — па мэтавым накіраванні.
Але што найбольш здзівіла бацькоў будучых студэнтаў — фактычна адмянілі платнае навучанне. На лячэбным, медыка-прафілактычным, стаматалагічным і педыятрычным факультэце будуць толькі бюджэтныя месцы для тых, хто паступае ў 2026 годзе (для тых, хто ўжо вучыцца, нічога не змяняецца). 30 месцаў для платнікаў прадугледжана толькі на фармацэўтычным факультэце.
Тэрмін адпрацоўкі для будучых дактароў пасля ўніверсітэта цяпер складае 5 гадоў.
У гэтым годзе БДМУ павялічвае і сам набор — летась яны ставілі планку на 1154 абітурыенты.
Читайте еще
Избранное