Бясплатны анлайн-курс «Раўнавага ў дапамозе: як падтрымліваць іншых з клопатам пра сябе» створаны псіхолагамі і камандай ініцыятывы Volnyja, каб людзі, якія дапамагаюць іншым, лепш разумелі сябе і навакольных.

Паведамляецца, што адукацыйная праграма аб’ядноўвае веды з псіхалогіі, траўматэрапіі і камунікацыі, а таксама наш шматгадовы вопыт працы з людзьмі, якія перажылі цяжкі досвед.


Удзельнікі навучацца:
- захоўваць унутраную раўнавагу і прадухіляць выгаранне,
- распазнаваць трывожныя сігналы ў камунікацыі,
- аказваць дапамогу без пачуцця віны і «сіндрому ратавальніка»,
- падтрымліваць іншых, не губляючы сябе.

У праграме — 11 відэаўрокаў, тэсты, практыкаванні і дадатковыя матэрыялы, якія можна спампаваць і выкарыстоўваць пры неабходнасці. Па выніках удзельнікі атрымаюць сертыфікат, а доступ адкрыты да канца 2025 года.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное