«Загляне сонца». Галоўныя міфы прапаганды пра Хатынь

Як рэжым намагаецца маніпуляваць гісторыяй.

У памяць пра Мікіту Мелказёрава і ягоную працу «Салідарнасць» публікуе абраныя выпускі з ягонага праекта «Загляне сонца».

22 сакавіка па ўсёй Беларусі запланаваныя прапагандысцкія мерапрыемствы з нагоды чарговай гадавіны трагедыі спаленай Хатыні. Улады працягваюць такім чынам эксплуатаваць памяць пра Другую сусветную вайну. І ўцягваюць у гэта дзяцей.

Прапануем вашай увазе перадачу Мікіты Мелказёрава, якую ён сам называў надзвычай складанай — пра Хатынь і міфы прапагандыстаў вакол яе: «Набярыцеся цярпення — гэта важны выпуск для разумення таго, як прапаганда намагаецца маніпуляваць гісторыяй».

Калі для вас гэта бяспечна, падпішыцеся на канал Загляне сонца, каб сістэматызаваць свае веды па гісторыі краіны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(2)