История

Андрэй Кныш

10 фактаў пра рэферэндум, які зрабіў Лукашэнку «вечным прэзідэнтам»

20 год таму ўлады Беларусь канчаткова зафіксавалі курс да несвабоды.

20 год таму ў Беларусі адбыўся чарговы рэферэндум, ініцыяваны лукашэнкаўцамі. Галоўнай ягонай мэтай было зняццё апошняга бар’ера перад вечным праўленнем краінай Лукашэнкі.

17 кастрычніка быў дзень развітання з надзеямі на паступовае набліжэнне Беларусі да стандартаў еўрапейскай дэмакратыі. Так раней праходзілі выбары толькі ў Азербайджане.

Беларусь развіталася з ілюзіямі аб дэмакратыі і з ілюзіяй, што маем грубае і неталенавітае, але самае сумленнае кіраўніцтва ў СНД. Адгэтуль улада будзе трымацца на дубінках «амон-макутаў».

читайте также

У дваццатую гадавіну рэферэндума «Салідарнасць» прапануе дзесяць фактаў пра падзею, якая на многія гады адкінула Беларусь у бок несвабоды.

Рэферэндум 2004-га быў незаконным, бо пярэчыў тагачаснаму Выбарчаму кодэксу. Так, грамадзянам Беларусі 17 кастрычніка прапаноўвалася адказаць на адно пытанне:

— Ці дазваляеце Вы першаму прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А. Р. удзельнічаць у якасці кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у выбарах прэзідэнта і ці прымаеце частку першую артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у наступнай рэдакцыі: «Прэзідэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні»?

Тым часам, у артыкуле 112 Выбарчага Кодэкса было чорным па белым прапісана, што на рэспубліканскі рэферэндум не могуць выносіцца пытанні ў тым ліку «звязаныя з абраннем і вызваленнем прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Лукашэнка ўжо меў царскія паўнамоцтвы на дзясятым годзе кіравання. Ён мог распускаць парламент і ўрад, прызначаць міністраў, генпракурора і суддзяў, уключна з чальцамі Канстытуцыйнага суда. Яму падпарадкоўваліся ўсе сілавыя структуры і дзяржаўная прэса — ад тэлеканалаў і радыё да раённых газетаў.

Не хапала толькі аднаго — нават перапісаная пад яго ў 1996-м Канстытуцыя не дазваляла яму балатавацца на пасаду прэзідэнта больш за два разы.

Рэферэндум сумясцілі з выбарамі ў парламент. Улады патлумачылі гэта «клопатам пра народ». Маўляў, такія палітычныя кампаніі не толькі кансалідуюць людзей, але і адцягваюць іх ад надзённых праблем. Акрамя таго, спалучэнне дзвюх кампаній мусіла скараціць выдаткі на іх правядзенне.

За месяц да рэферэндума Лукашэнка звярнуўся да беларусаў, каб расказаць ім, як расквітнела краіна за дзесяць год знаходжання яго ва ўладзе. А за адно і напалохаць іх, што пры іншым кіраўніку ўсе ягоныя пачынанні могуць заглохнуць. Тады і нарадзіўся вядомы мем:

И я все эти годы бережно и с трепетом несу перед собой на своих руках этот светлый, хрустальный сосуд, имя которому — Беларусь. Несу, боясь его уронить, потому что уж очень он хрупкий и уязвимый.

Да кампаніі рыхтаваліся на фоне пагаршэння адносінаў з Крамлём. Зімой 2004-га здарылася першая «газавая вайна». Масквы і Мінск не сышліся ў пытанні цаны на газ для Беларусі. Расія ў выніку прыпыніла пастаўкі.

У лютым Лукашэнка не пашкадаваў словаў на адрас саюзніка, яму адказаў МЗС Расіі:

— На президенте Белоруссии лежит ответственность за те системные ошибки во внутренней и внешней политике страны, которые тормозят социально-экономическое развитие государства и которые уже привели к изоляции Белоруссии на международной арене.

Лукашэнка скарыстаўся трагедыяй у Беслане, калі ў Маскве было не да наравістага партнёра. 7 верасня ён звярнуўся да беларусаў, дзе абвесціў пра хуткі рэферэндум. І цынічна адпрацаваў балючую тэму:

Господь хранит нас — за эти десять лет ни один беларус не стал жертвой террористического акта, вооруженного конфликта. Мы уберегли свою страну от участия в международных авантюрах, которые хоть в малейшей степени ставили бы под угрозу вашу жизнь и безопасность. Это величайшее наше достояние. И на референдуме вы будете голосовать за безопасность страны, за жизнь и здоровье своих детей и внуков.

79,42 %, або 5 548 477 чалавек, паводле звестак ЦВК, прагаласавалі за безлімітны ўдзел Лукашэнкі ў прэзідэнцкіх кампаніях. Супраць выказаліся нібыта толькі 9,9 % (691 917 чалавек) ад колькасці грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. Несапраўднымі прызналі 67 001 бюлетэнь.

140%-я яўка на адным з мінскіх участкаў гэта ўсяго адзін з мноства фактаў фальсіфікацый, зафіксаваных на кастрычніцкім рэферэндуме незалежнымі назіральнікамі. Паводле ўладаў, датэрміновае галасаванне забяспечыла чвэрць усіх галасоў. Месцамі гэтая лічба складала да 70%.

Захад не прызнаў вынікі рэферэндуму 2004-га. Сярод іншых выказаліся і нашы бліжэйшыя суседзі:

На падставе справаздачаў міжнародных назіральнікаў ужо можна зрабіць выснову, што гэткі тып галасавання не можа лічыцца такім, які прапаноўвае грамадзянам краіны сапраўдную магчымасць выбіраць.

Заява МЗС Латвіі

Каля 5000 чалавек выйшлі на марш пратэсту 18 кастрычніка. Дэманстранты прайшліся ў цэнтры Мінска. Акцыя суправаджадася затрыманнямі. Але найбольш жорсткім выдаўся наступны дзень, калі да разгону пратэсту падключылі ўнутраныя войскі.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька трапіў у шпіталь з паламанымі рэбрамі і разбітай галавой. Лідары апазіцыі заявілі пра негатоўнасць «змесці існую ўладу» шляхам вулічных пратэстаў.  

Канец эпохі — 18 кастрычніка тагачасны старшыня КДБ Леанід Ерын выйшаў да пратэстоўцаў на праспект і нават запрасіў на размову моладзевага лідара Паўла Севярынца. Што ў рэшце каштавала яму пасады.

Павел Севярынец і Леанід Ерын, фота: photo.bymedia.net

Севярынец, а таксама Мікола Статкевіч, якія арганізавалі акцыю пратэста, былі асуджаныя на «хімію».

Гэта быў ці не апошні выпадак, калі кіраўнікі сілавых структур дазвалялі сабе дзейнічаць без аглядкі на адміністрацыю Лукашэнкі. Пасля падзей кастрычніка 2004-га на арэну выйшлі паслухмяныя і кіраваныя выканаўцы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.8(21)