Беларусы ў Германіі масава атрымліваюць лісты аб закрыцці іх рахункаў у Сommerzbank
Банк у аднабаковым парадку скасуе дамовы з грамадзянамі Беларусі без тлумачэння прычын.
У суполцы, якая аб’ядноўвае беларусаў Германіі, з’явіўся шэраг паведамленняў пра закрыццё рахункаў у Сommerzbank, незалежна ад наяўнасці ў кліентаў ВНЖ ці ПМЖ. Закрываюць і дзіцячыя ашчадныя рахункі.
Як паведаміў «Салідарнасці» Павел Батуеў, ён таксама атрымаў такі ліст.
— Мне нескладана адкрыць рахунак у іншым банку, але сама сітуацыя прыкрая. Паспрабую напісаць кіраўніцтву банка, што дыскрымінаваць дыскрымінаваных не вельмі добра.
Читайте еще
Избранное