Блогерка Вольга Такарчук абвясціла галадоўку: «Карцар ёсць карцар»
Аб гэтым паведамiў бацька палітзняволенай.
— Яна абвясціла галадоўку праз надуманую падставу для змяшчэння яе ў карцар. Тэрмін 7 сутак, з 7 па 14 чэрвеня. Оля ў цэлым адчувае сябе нядрэнна, але карцар ёсць карцар. З ёй працуе псіхолаг, — сказаў ён Свабодзе.
Нагадаем, на Вольгу Такарчук завялі справу па трох крымінальных артыкулах: 391 (абраза суддзі), 188 (паклёп) і 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Читайте еще
Избранное