Общество

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Алег Праляскоўскі займаў прапагандай у 2000-2010-х, а пасля нібыта вярнуўся на радзіму ў Расію, піша Наша Ніва.

Самым дарагім домам, які прадалі ў Мінску ў ліпені 2025 года, стаў катэдж на вуліцы Пакроўскай. Як паведамляе Realt.by са спасылкай на Рэестр цэн на зямельныя ўчасткі, за яго заплацілі $600 тысяч. Адрас дома не паведамляецца, вядома толькі яго плошча — амаль 456 квадратных метраў.

На вуліцы Пакроўскай знаходзіцца паўтара дзясяткі дамоў. Некаторымі з іх валодаюць бізнесмены, а частку ўчасткаў раздавалі ў сярэдзіне 2000-х прадстаўнікам лукашэнкаўскай эліты — чыноўнікам і топ-спартсменам.

Сярод гаспадароў элітнага жылля на Пакроўскай віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч, колішні віцэ-прэм’ер Іван Бамбіза. Тут мелі нерухомасць хакеісты Руслан Салей і Уладзімір Цыплакоў (абодва загінулі).

Дамы будаваліся па індывідуальных праектах, таму плошча ў кожнага з іх адрозніваецца ад суседняга.

Дом плошчай 455,9 метра — адзіны, які дакладна трапляе пад апісанне — належаў былому міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскому.

Праляскоўскі — ураджэнец падмаскоўнага Сергіева Пасада, доўгі час ішоў па вайсковай лініі. Калі ўзначаліў аналітычны аддзел службы бяспекі Лукашэнкі, то кар’ера набыла другое дыханне.

Праляскоўскі ўзначальваў інфармацыйнае агенцтва БелТА, быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Пасля былі крэслы галоўнага ідэолага краіны, дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра і, нарэшце, пасада міністра інфармацыі.

У 2014 годзе Праляскоўскага знялі з пасады, больш пра яго не было чуваць. Знаёмыя экс-чыноўніка казалі, што ён вярнуўся на радзіму ў Сергіеў Пасад.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.7(6)