Общество

Ціханоўская: «Беларусы не забылі ні пра Віктара, ні пра Эдуарда, ні пра сотні іншых палітвязняў»

Лідарка беларускіх дэмсіл — да пятай гадавіны затрымання айца і сына Бабарыкаў.

— Пяць гадоў за кратамі, без родных — і з аднымі толькі ўспамінамі пра звыклае жыццё. За гэты час змянілася многае. Многія беларусы з'ехалі з дому, змянілі працу, — піша Святлана Ціханоўская.

Хтосьці пранікнуўся цікавасцю да роднай мовы, хтосьці пачаў вывучаць замежную. Хтосьці анямеў да чужога болю, а хтосьці напоўніўся новай хваляй спагады…

Мы страцілі шмат і навучыліся жыць па-новаму. Але адно засталося нязменным: дзе б мы ні былі, мы ўсюды нясём з сабой памяць пра тых, хто апынуўся ў няволі не за злачынствы, а за годнасць. За свае мары пра іншую Беларусь і жаданне ўдзельнічаць у лёсе сваёй краіны.

Я не раз чула ад былых палітвязняў, што там ёсць вялікі страх быць забытымі. І я ўпэўненая, што беларусы не забылі ні пра Віктара, ні пра Эдуарда, ні пра сотні іншых палітвязняў. Мы гаворым пра іх і працягваем змагацца за кожнага і кожную.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(16)