Ціханоўская: «І хай боль за нашых каханых за кратамі ператвараецца ў энергію, якая рухае нас наперад»
У Варшаве праходзіць форум «Беларусы годныя лепшага».
Яго адкрыў Вольны хор песняй «Сцяг». Пасля гэтага выступіла лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская.
— Мы павінны вяртаць Беларусь у павестку. Нам ёсць што паказаць, нам ёсць чым ганарыцца... Паверце, Беларусь не будзе цікавая іншым, пакуль мы самі сабе не будзем цікавыя. Мы павінны тлумачыць, як у такіх цяжкіх умовах беларусы здольная змагацца, выжываць і працягваць барацьбу.
Асобна адзначыла Святлана Ціханоўская беларусаў унутры краіны, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і палітзняволеных.
— Нягледзячы на страх і цяжкія ўмовы, яны робяць непублічныя рэчы, важную працу на зямлі. Дзякуй вам вялікі.
Мы натхняемся нашымі героямі-добраахвотнікамі, якія бароняць Украіну і Беларусь на полі боя. І мы ўсёй нацыяй смуткуем па загінулых.
Лідар дэмсіл таксама адзначыла, што свабода палітвязняў — гэта наша адказнасць.
— І хай боль за нашых каханых, родных, сяброў за кратамі ператвараецца ў энергію, якая рухае нас наперад.
Кіраўнік НАУ, намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка адзначыў, што ён перакананы: беларусы будуць жыць у вольнай Беларусі.
— Мы не хочам станавіцца на калені, як таго хоча рэжым. І гэта злуе рэжым. Я Павел Латушка, і я не стаў на калені. І, спадзяюся, не станеце і вы. Я перакананы, што мы будзем жыць у вольнай Беларусі.
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка у сваю чаргу паказаў раздрукаваны варыянт пашпарту Новай Беларусі.
Ён адначыў, што ў яго тры ролі: сімвалічная, палітычная і практычная. І ўсе яны, як лічыць Вячорка, важныя. Ён дадаў, што перадзамовы пашпарта пачынаюцца ўжо сёння, але выдадаваць іх пачнуць пасля завяршэння аўдыту.
Читайте еще
Избранное