Выборы-2020

Ціханоўская віншуе беларусаў з днём незалежнасці: «Гэта свята для ўсіх»

Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская запісала відэазварот па-беларуску з нагоды 30-й гадавіны абвяшчэння суверэнітэту.

— Сябры, беларусы, у кожнай краіны ёсьць свой дзень нараджэння. Гэта свята для ўсіх — настаўнікаў і прадпрымальнікаў, чыноўнікаў і хатніх гаспадынь, пенсіянэраў і студэнтаў, — звярнулася Ціханоўская да народу.

Дзень 27 ліпеня па праву прэтэндуе быць такім днём для Рэспублікі Беларусь. 30 гадоў таму мы аднавілі нашу дзяржаўнасць. Незалежнасць — гэта вельмі важна, і гэта крута — жыць у сваім доме, на сваёй зямлі.

У нас выдатная краіна, цудоўныя людзі. Будзем разам і разам пераможам. З днём незалежнасці, Беларусь».

Таксама з нагоды абвяшчэння суверэнітэту Беларусь павіншаваў кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(77)