Выборы-2020

Ціханоўскую выштурхалі за мяжу. Ці саб’е гэта хвалю пратэсту?

Версія палотолага Валерыя Карбалевіча.

— Тым часам улады, пад выглядам аховы, узялі ў акружэньне штаб Ціханоўскай. Саму Сьвятлану, пад ціскам пагроз, фактычна выштурхалі за мяжу. Яна прызнала, што яе паставілі перад нялёгкім выбарам, — піша на Радыё Свабода Валер Карбалевіч.

На яго думку, логіка ўладаў зразумелая:

— Калі фактычны пераможца выбараў знаходзіцца ў краіне, то гэта небясьпечна. Яе публічныя прэтэнзіі на тое, каб заняць пасаду прэзыдэнта, маглі б стварыць псыхалягічную сытуацыю дваяўладзьдзя. А за мяжой яна менш небясьпечная. Пагатоў Ціханоўская была сымбалем пратэсту. І цяпер, калі згаданы сымбаль зьехаў за мяжу, гэта, паводле лёгікі ўладаў, павінна зьбіць хвалю пратэсту.

Ці апраўдаецца такі разьлік? Палітолаг сумняваецца:

— Ня факт. Нагадаю, што нэўтралізацыя Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі ня зьбіла хвалю незадаволенасьці ўладай.

Нагадаем, што раніцай 11 жніўня стала вядома пра ад’езд Святланы Ціханоўскай у Літву. Напярэдадні яна прыехала ў ЦВК падаваць скаргу і пасля гэтага з ёй была страчана сувязь.

Ціханоўская апублікавала два відэазвароты, якія пакідаюць мноства пытанняў. А таксама падазрэнняў пра ціск, пад якім яна вымушаная была пакінуць Беларусь і апублікаваць звароты.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(2)