Канешне, узьнікае пытаньне — а адначасова «быць багатым і не ваяваць» (як усе нармальныя краіны) не спрабавалі? Калі быць бедным — гэта мір, то быць багатым — гэта вайна? «Не, не, нам гэта ня трэба, мы лепей будзем беднымі»
Цыганкоў: Новы імідж правіцеля — не «macho», а добранькі і разважлівы дзядуля
Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў – пра сэнс свежых заяваў правіцеля.
1. Лукашэнка ўжо яўна пачаў перадвыбарчую кампанію, што само па сабе ўзмацняе версію, што «выбары» адбудуцца сапраўды раней за тэрмін, у лютым 2025, – піша Цыганкоў. – Асноўным «пазытыўным» тэзісам будзе старажытнае «абы не было вайны», якое ў цяперашняй сытуацыі набыло новую актуальнасьць. І «мірнае неба над галавой» будзе падавацца як галоўнае (і па сутнасьці, адзінае) дасягненьне.
2. Замілаваньне выклікае тэзіс Лукашэнкі «лучше жить бедней, чем воевать» (цытата даслоўная). Так і ўяўляю гэта як подпіс, дзе два радкі не ўлазяць, тэкст абрываецца, і застаецца толькі «Лепей жыць бедным..»
3. Паказальнымі былі слова Лукашэнкі пра 2020 год, калі яго, маўляў, штурхалі усіх пратэстоўцаў перастраляць, а ён, добрай душы чалавек, праявіў вытрымку і стрыманасьць. (Мы дакладна ведаем са зьлітых перамоваў ментоў, што з самога верху ішоў загад на зьверствы, люты жесткач 9-12 жніўня)
Перапісваньне гісторыі — справа для гэтага рэжыму не новая, але тут цікава, дзеля якіх мэтаў яна перапісваецца. Як мне бачыцца, дзеля новага іміджу галоўнага правіцеля — іміджу даўно ўжо не «macho», а добранькага і разважлівага дзядулі, які можа праяўляць стрыманасьць і спакой. Так што «лепей не зьліце дзеда» — гаворыць улада, і яшчэ некаторыя людзі.
4. Была закранутая тэма, што рабіць дэмакратычным сілам, якую тактыку абраць на гэтых «прэзідэнціх выбарах». На што я шчыра адказаў, што гэта ня мае ні малейшага значэньня. Ці не прыйсьці (байкот), ці прыйсці, аб выкрасьліць усіх — якая розніца?
Заўсёды ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах меў сэнс, па-першае, як магчымасьць для актывізацыі грамадзтва (мінімум). Па-другое, як нагода паказаць сабе і прымусіць уладу скарэктаваць палітыку (нешта сярэдняе).
Па-трэцяе (максымум), як спроба праз масавыя пратэсты зьмяніць уладу. Калі зараз магчымасьцяў для гэтага, як выглядае, няма, то выбар нейкай тактыкі нагадвае анекдот пра нявесту, якая прыходзіць да равіна і пытаецца, што ёй апрануць у першую шлюбную ноч, на што ён адказвае — «што ты не апрані, цябе ўсё роўна...»
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное