«Цуд на Каляды, які я так доўга чакаў». Сям’я Дашкевічаў уз’ядналася ў Вільні

Былыя палітзняволеныя і іх чацвёра дзяцей нарэшце разам.

Фота з Інстаграма Змітра Дашкевіча

«Цуд на Каляды, які я та-ак доўга чакаў!..» — напісаў Зміцер Дашкевіч.

Былы старшыня «Маладога фронта», актывіст Зміцер Дашкевіч быў затрыманы ў сакавіку 2022 года, пазней яму прысудзілі 1,5 гады калоніі. Палітзняволенаму некалькі разоў падаўжалі тэрмін за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Паcля вызвалення разам з другой групай палітзняволеных у верасні Зміцер сказаў журналістам, што вернецца ў Беларусь, калі яму не дазволяць уз’яднацца з сям’ёй.

Наста Дашкевіч была асуджаная да трох гадоў «хатняй хіміі» у ліпені 2022-га. Як і мужа, яе абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года.