Дапамогу на лячэнне пісьменніцы Святланы Курс сабралі за некалькі гадзін
Па стане на 8:40 14 траўня было сабрана 12 096 еўра з неабходных 10 000.
Нядаўна пісьменніцы Святлане Курс паставілі цяжкі дыягназ: рак яечніка з метастазамі ў брушыну і лімфатычныя вузлы.
— Гэта той самы «ціхі забойца», які доўга хаваецца і праяўляе сябе ўжо на позняй стадыі, — распавяла Святлана. — Ужо некалькі тыдняў я адчувала, што з маім целам нешта не так: цяжар у жываце, сцісканне мачавога пузыра, стомленасць.
Я лячылася ад запалення — але гэта быў анкалагічны асцыт. Усе астатнія органы ў мяне здаровыя — ныркі, печань, сэрца, лёгкія — і менавіта таму ў дактароў ёсць надзея: шанец на лекаванне, на працяг жыцця.
А я так не хачу яго адпускаць…
Цяпер мне вельмі патрэбная ваша падтрымка. У маім становішчы прасіць — не сорамна, таму што мне адной не справіцца. Перада мной — цяжкі шлях лячэння, аналізаў, працэдур. Гэта патрабуе сродкаў, якіх у мяне няма.
Паводле Святланы, дзякуючы польскай медыцынскай сістэме, яна праходзіць хіміятэрапію, падрыхтоўку да аперацыі, саму аперацыю і наступнае лячэнне бясплатна, але навокал гэтага — жыццё, у якім таксама трэба выжываць.
Падтрымаць збор Святлане можна тут.
Читайте еще
Избранное