Общество

Доктара Любецкага пакінулі пад вартай — у яго больш сур'ёзная крымінальная справа

Сківічны хірург Андрэй Любецкі не выйшаў на свабоду пасля трох сутак зняволення. Пра гэта Нашай Ніве паведамілі сваякі доктара.

Па якім артыкуле яго затрымалі, невядома. Адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Падчас затрымання Любецкі паведаміў жонцы, што яго падазраюць у абразе.

Калі б гаворка ішла пра артыкул 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады», Любецкага не маглі б трымаць за кратамі больш за трое сутак.

Неадназначная сітуацыя і з магчымым артыкулам 368 КК «Абраза прэзідэнта Беларусі». Калі б доктару інкрымінавалася першая частка гэтага артыкула, проста публічная абраза, то зноў-такі яму пагражала б максімум трое сутак на Акрэсціна.

Але, магчыма, гаворка ідзе пра другую частку таго ж артыкула — а гэта абраза прэзідэнта, спалучанае з абвінавачваннем яго ў здзяйсненні цяжкага злачынства. У такім разе максімальнае пакаранне — 3 гады калоніі. А значыць, абвінавачанага могуць трымаць у СІЗА да суда.

Нагадаем, Андрэя Любецкага затрымалі ранкам 4 мая ў кватэры. Яго жонка Наталля з чатырма дзецьмі раней з'ехала за мяжу.

Хирург Любецкий – за день до задержания: «Дракон пожирает самого себя»