Варта сказаць, што адбылося паглыбленне рэпрэсій. Сістэма ўзмацніла кантроль над тымі сферамі, на каторыя раней рукой махала, не да таго было. Музеі, выдавецтвы…
Дракахруст: Вынікі года для Беларусі — «паўзучае прызнанне Ціханоўскай», знішчэнне ўсіх апазіцыйных партый, паглыбленне рэпрэсій
Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Юрый Дракахруст у інтэрв’ю Филину — пра найважнейшыя падзеі 2023-га.
— Найбольш важным я лічу тое, што беларуская армія не ўступіла ў вайну. І тое, што нападаў расейскай арміі з беларускай тэрыторыі на Украіну не адбылося.
Гэта па-рознаму рознымі людзьмі інтэрпрэтуецца. Паводле апытанняў, частка беларускага грамадства лічыць, што, прынамсі часткова, гэта адбываецца з-за пазіцыі Лукашэнкі, што ён не даў уцягнуць беларускую армію ў вайну. Вынікам гэтага стала пэўнае паляпшэнне стаўлення беларусаў да ўлады.
Гэта не значыць, што вярнулася любоў 1994 года, але гэта ў сукупнасці з пэўным паляпшэннем эканамічнага становішча, ростам сярэдніх заробкаў дало нейкія бонусы ўладзе.
Што тычыцца рэпрэсій, цяжка сказаць, што яны нарасталі. Напрыканцы мінулага года, паводле праваабаронцаў, у краіне быў 1441 палітвязень, сёлета, па дадзеных на 27 снежня, — 1474. Сотні людзей вызваліліся, якіх асудзілі ў 20-21-м на год-два-тры, некалькі соцень адпаведна адправіліся на зону сёлета. І вось у выніку такі баланс.
У 2021-м пачалася зачыстка грамадзянскай супольнасці. Сёлета ўлады знішчылі ўсе апазіцыйныя партыі — вось вынік гэтага года. Некаторыя кажуць, што гэта ўжо таталітарызм. Але, можа, і не, бо няма ні кіруючай партыі, ні адзінай стройнай ідэалогіі. Сістэма кантролю робіцца больш шырокай, больш татальнай.
Што тычыцца санкцый, па-першае, варта сказаць, што летась было ўведзена шэсць пакетаў санкцый ЕС, сёлета — два. І як вы памятаеце, больш за год была паўза. Апошнія санкцыі мінулым годам былі ўведзеныя ў чэрвені, а сёлета іх увялі ў жніўні.
Як паўплывалі санкцыі на эканоміку? Год скончылі з вынікам росту ВУП на 3,8%, Галоўчанка на сваім месцы ўтрымаўся. Усе гандлёвыя патокі ідуць праз Расію. Адрасат значнай часткі гандлю — ізноў жа Расія. Гэта не вельмі добра для беларускай эканомікі і для рэжыму.
І вось усе гэтыя трапыханні Лукашэнкі, а вось я ў Кітай паеду, у Афрыку, буду плясаць з бубнам з імі — гэта ў прынцыпе адчуванне таго, што яму не хочацца цалкам толькі ад Расеі залежаць. Але не вельмі атрымліваецца.
Сярод значных падзей года Юрый Дракахруст таксама называе «паўзучае прызнанне» Ціханоўскай, адкрыццё прадстаўніцтва Кабінета ў Фландрыі пры ЕС, стратэгічны дыялог з ЗША.
— З іншага боку, нельга сказаць, што гэтая тэндэнцыя заўтра прывядзе да таго, што будзе афіцыйна сказана, што Ціханоўская — абраны прэзідэнт, Аб’яднаны пераходны кабінет — гэта ўрад Беларусі, мы яго прызнаем. Да гэтага яшчэ далёка, і да гэтай стадыі можа і не дайсці.
Можа быць двухсэнсоўнае: з аднаго боку, Ціханоўскую называюць «спадарыня прэзідэнт», а з другога боку, амбасадар гэтай краіны сядзіць у Мінску і вядзе нейкія перамовы з МЗС, каторае прызначана Лукашэнкам.
Акрамя таго, ёсць прэцэдэнт — Венесуэла, дзе Гуайдо прызналі прэзідэнтам многія заходнія краіны, а Мадура, маўляў, ніхто. А потым прайшло некалькі гадоў, высветлілася, што рэальную ўладу Гуайдо ўзяць не можа, узніклі патрэбы ў Мадуры, які кантралюе рэальную ўладу, і гэта прызнанне, як у тым анекдоце, недзе згубілася.
Паводле Юрыя Дракахруста, працэс паўзучага прызнання Ціханоўскай, па-першае, не завершаны, па-другое, досвед іншых краін паказвае, што нават калі ён фармальна завершаны, і ёсць нейкае іншае палітычнае цела, якое рэальна кантралюе сітуацыю ў краіне, заўсёды будзе нейкі элемент двухсэнсоўнасці, калі гаворка не ідзе пра вайну.
— З аднаго боку, мы прызнаем Ціханоўскую, з другога боку — рэаліі. Калі трэба раптам, у 2021 годзе Меркель тэлефануе Лукашэнку, летась Макрон звоніць Лукашэнку. Не факт, што заўтра хтосьці яшчэ не патэлефануе Лукашэнку. І ён наўрад ці пры гэтым гаворыць: «Ну вы ж мяне не прызнаеце».
Тэндэнцыя прызнання Ціханоўская менавіта сёлета абазначылася. Раней былі сустрэчы высокага ўзроўню, калі яна сустракалася з Макронам, з Меркель і з Байдэнам, але тады не ішла размова пра інстытуцыйную супрацу, а сёлета яна ідзе. Але я не спяшаўся б казаць, што пастаўлена апошняя кропка, гэта і ёсць прызнанне і мы зажывем іншым жыццём.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное