Цяпер Лукашэнка зноў закідвае вуду: маўляў, глядзіце, я магу далей вызваляць. Хаця зноў гэта людзі альбо з гуманітарнага спісу, хворыя, альбо ў каго мала ўжо тэрміну засталося. І пры гэтым — абавязкова гэта трэба кожны раз нагадваць — захоплена было значна больш.
«Ідзе пасланне: мы добрыя сталі, і Лукашэнка ўжо не страшны дыктатар, а ён лагодны дзед — то давайце перамаўляцца»
Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў — пра тое, чаму правіцель вызваліў чарговую групу палітвязняў (міласэрнасць наогул не пры чым).
— Папярэднія вызваленні былі летам — а потым спыніліся, — згадвае журналіст Віталь Цыганкоў на Еўрарадыё. — Усе чакалі вялікага вызвалення на так званы «дзень народнага адзінства» 17 верасня — але яго не было.
Ні ў верасні не было, ні ў кастрычніку. То бок, Лукашэнка закінуў вуду, — і, на яго думку, Захад яму не адказаў ніяк.
І гэтыя затрыманні адбываюцца амаль кожны дзень па розных рэгіёнах.
Цяпер жа, звяртае ўвагу Віталь Цыганкоў, ГУБАЗіКаўскія каналы спынілі публікацыю відэа, запісаных пад прымусам, у якіх людзі «прызнаюцца» ў тым, што здзяйснялі і не здзяйснялі, а нярэдка нават агаворваюць сябе. Па некаторых звестках, сілавікам далі загад прыпыніцца.
— Такім чынам, што яны робяць? Яны працягваюць рэпрэсіі, нават, можна сказаць статыстычна, узмацняюць іх, — і пры гэтым цалкам сціраюць паведамленні пра рэпрэсіі з афіцыйных СМІ.
Іх ужо даўно не было ў такіх шырокіх, масавых СМІ, як БТ ці «Беларусь сегодня», але яны былі ў чатах і каналах сілавікоў, дзе іх публікавалі, каб «змагары глядзелі і баяліся». А цяпер іх нават там няма.
Улады вырашылі: мы будзем праводзіць рэпрэсіі, але, калі нідзе пра гэта <інфармацыі> не будзе, то ніхто не даведаецца. І такі эфект ёсць. Хто зараз у заходняй прэсе піша пра рэпрэсіі?
Такіх артыкулаў усё менш і менш, ужо забыліся пра гэта. Размаўляеш часам з людзьмі, яны ведаюць, што жахі былі ў 2020 годзе, а тое, што яны і сёння працягваюцца, не ведаюць нават многія, хто цікавіцца палітыкай.
Рэпрэсіі працягваюцца, зазначае Віталь Цыганкоў, так бы мовіць, для ўнутранага карыстання: каб людзі працягвалі баяцца, бо пагалоска ўсё адно ідзе, і каб наменклатура ведала, што нічога не спынілася, і не думала расслабляцца.
— А для Захаду іншае: глядзіце, мы вызваляем людзей, вось вызвалілі зноў 30 чалавек. Мы добрыя сталі, і Лукашэнка ўжо не страшны дыктатар, а ён лагодны дзед — то давайце з ім перамаўляцца. Фактычна, цяпер такое пасланне.
Мы не ўбачылі ніякай рэакцыі Захаду на мінулы сігнал, на тыя вызваленні, якія былі летам. Але ён зноў пачынае гэты працэс, спадзеючыся на нейкі водгук — мы можам не ведаць, але безумоўна, ідуць увесь час нейкія кулуарныя спробы размаўляць, можа быць, яшчэ прыезды нейкіх эмісараў.
Аднак калі раней было дастаткова нешта такое зрабіць, і Захад ішоў насустрач, то зараз Захаду фактычна трэба больш — трэба змена стаўлення да вайны Расіі супраць Украіны.
А Лукашэнка разумее, што ён не можа нічога змяніць унутры Беларусі: не можа адмяніць вучэнні, не можа адмяніць падтрымку Расеі, лагістычную і якую заўгодна. І вось ён кажа: а пусціце мяне на перамовы, я пакажу вам, што я нейтральны, што я карысны.
Хаця, безумоўна, яго не хочуць пускаць туды, паколькі Захад разумее, што гэта проста яшчэ адзін голас за Расію — калі яму даць нейкае права голасу, а не проста падносіць каву.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное