Конвейер репрессий. Дело Мотолько передано в суд. Почему письма Вацлава Орешко из неволи написаны чужой рукой. Хапун на Гродненщине

Хроника политического преследования 14 ноября.

Мінімум 1213 адміністрацыйна асуджаных: у Беларусі перад прэзідэнцкімі «выбарамі» ўзмацніліся рэпрэсіі

Чарговыя «выбары» прэзідэнта ў Беларусі, якія пройдуць 26 студзеня 2025 года, суправаджаюцца традыцыйнымі рэпрэсіямі.

Штодзённа ў дамы дзясяткаў людзей урываюцца ўзброеныя сілавікі. Людзей брутальна затрымліваюць, некаторых збіваюць і катуюць. Сітуацыя перад новымі выбарамі толькі пагаршаецца.

З верасня па сярэдзіну лістапада ў судах разгледзелі не менш за 1 213 палітычных адміністрацыйных справаў, абсалютная большасць з якіх — за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Масавыя затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі, нават у маленькіх гарадах, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Хапун на Гродненщине

«Нам поступает множество сообщений о сегодняшних задержаниях в области. В задержаниях участвуют сотрудники КГБ», сообщает телеграм-канал Суды, задержания. Гродно и область.

Лісты Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой. 17 актывістаў незалежных прафсаюзаў застаюцца за кратамі

Больш за 50 актывістаў незалежных прафсаюзаў і арганізатараў страйкамаў на прадпрыемствах затрымалі зь верасьня 2020 году, абагульняе Радыё Свабода.

Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», шмат хто зь іх за сваю дзейнасьць у абароне працоўных правоў зазналі крымінальны перасьлед, 17 актывістаў застаюцца за кратамі, некаторыя зь іх у цяжкім стане здароўя.

За чатыры гады пасьля выбараў 2020 году і масавых пратэстаў у Беларусі зьнішчылі незалежны прафсаюзны рух.

Палітвязень Вацлаў Арэшка

Вацлаў Арэшка адзін з самых узроставых палітычных вязьняў у Беларусі — у студзені будучага году яму споўніцца 70 гадоў. За кратамі Вацлаў з 19 красавіка 2022 году. У той дзень адначасова былі арыштаваныя кіраўнікі і найбольш вядомыя актывісты беларускіх незалежных прафсаюзаў, сярод іх і палітоляг Вацлаў Арэшка.

Амаль праз год, у студзені 2023 году, Вацлаў Арэшка быў асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Сярод пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, паводле якіх асудзілі актывіста, быў артыкул 361-1 пра стварэньне і ўдзел ў «экстрэмісцкім фармаваньні». Гэткім фармаваньнем беларускія ўлады прызналі прафсаюз РЭП, як і іншыя незалежныя прафэсійныя аб’яднаньні.

Спачатку адбываць пакараньне Вацлава Арэшку адправілі ў калёнію № 17 у Шклове, але адкуль у сьнежні 2023 году перавялі ў ПК-22, калёнію «Ваўчыныя норы» пад Івацэвічамі.

Вядома, што ў калёніі Вацлаў Арэшка не працуе, яму часта даводзіцца зьвяртацца па дапамогу да дактароў.

Сваячка актывіста, якая жыве за мяжой, паведаміла пра ягоны стан здароўя: «На жаль, няма добрых навін аб здароўі. У яго расслаеньне сеткавіцы вока, катаракта і гляўкома. Пісаць дамоў яму цяпер дапамагаюць іншыя зьняволеныя, таму лісты ад яго напісаныя чужой рукой, а сам ён ня можа пацэліць у лінейкі. Лісты даходзяць, ёсьць званкі раз на некалькі тыдняў. Чым займаецца ў вольны час? У яго ёсць павелічальнае шкло, і зь яго дапамогай ён спрабуе чытаць кнігі, якія бярэ ў бібліятэцы», — расказала сваячка палітвязьня Вацлава Арэшкі.

У канцы жніўня на волю па памілаваньні выйшаў лідэр прафсаюзу РЭП Васіль Берасьнеў, які мае ўзрост 74 гады і таксама, як і Вацлаў Арэшка, вялікія праблемы са здароўем.

Сваякі Вацлава Арэшкі кажуць, што разьлічвалі ўбачыць яго ў двух сьпісах памілаваных палітвязьняў, якія выйшлі волю з таго часу.

Акрамя Арэшкі, за кратамі ў беларускіх вязьніцах застаюцца яшчэ 6 ягоных калег па назалежных прафсаюзах і 10 актывістаў рабочага руху, якія таксама зазналі рэпрэсіі за пэрыяд ад 2020 году.

Гэта Аляксандар Ярашук, Генадзь Фядыніч, Вольга Брыцікава, Андрэй Ханевіч, Арцём Жарнак, Аляксандар Кандрацюк, а таксама Ганна Аблаб, Аляксандар Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Уладзімер Жураўка, Аляксандар Капшуль, Ігар Мінц, Андрэй Пагерыла, Валянцін Цераневіч, Сяргей Шамецька, Сяргей Шэлест.

Паводле «Вясны» цалкам адбылі пакараньне і вызваліліся актывісты незалежнага прафсаюзнага руху былыя палітвязьні Сяргей Антусевіч, Ірына Бут-Гусаім і Зінаіда Міхнюк.

Васіль Берасьнеў выйшаў на волю паводле памілаваньня.

Адбылі «хатнюю хімію» актывісты Міхаіл Громаў, Аляксандр Мялешка, Галіна Сьмірнова і Сьвятлана Саковіч.

Антона Мотолько будут судить заочно

Прокуратура Гродненской области направила для рассмотрения в суд уголовное дело в отношении Антона Мотолько, сообщает пресс-служба Генпрокуратуры. Сам блогер и активист находится за границей, в безопасности.

Мотолько, которого будут судить заочно, предъявлены обвинения по семи статьям Уголовного кодекса. Его обвиняют в создании экстремистского формирования, измене государству, заговоре с целью захвата власти, оскорблении Лукашенко, дискредитации РБ, организации беспорядков и призывам к санкциям.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.9(13)