Конвейер репрессий. Татьяна Короткевич после 15 суток: «Как будто побывала в другом мире, который живет по другим законам». В Гродно судили владельца сайта s13.ru

Хроника политического преследования 26 октября.

Таццяна Караткевіч пасля 15 сутак: «Як быццам пабывала ў іншым свеце, які жыве па іншым законам»

Таццяна Караткевіч, фота з акаўнта ў Фэйсбуку

Пасля вызвалення экс-кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч напісала, што апошнія два тыдні яе жыцця былі жорсткімі, непрадказальнымі і незнадзейнымі.

— Як быццам бы пабывала ў іншым свеце, які жыве па іншым законам і ў іншай інфармацыйнай прасторы, як у серыале «Вельмі дзіўныя справы», — падзялілася Таццяна Караткевіч. — Толькі гэта не фільм, гэта наша рэчаіснасць, ад якой пакутуюць тысячы людзей і якой патрэбны перамены. Адчула стомленасць людзей ад сітуацыі і запыт на мір і паразуменне.

Я не была ўпэненая, што вытрымаю нават адзін дзень без шырокіх магчымасцяў выбару і свабоды. Выжыла і гэтаму радая.

Хачу сказаць вялікі дзякуй усім добрым людзям, якіх я сустрэла за гэтыя дні, сваёй сям’і, сябрам і калегам, і аднадумцам. Вельмі дапамагае вытрымаць цяжкасці разуменне таго, што добрых людзей большасць, што ты не адна, не адзін.

Дзякуй вялікі ўсім за добрыя і светлыя думкі, позіркі, словы, абдымкі, сустрэчы.

Нагадаем, Таццяна Караткевіч адбыла 15 сутак арышту за наяўнасць у яе сацсетках «забароненага» фота, датаванага 2020 годам. ​

 Праваабаронца Марфа Рабкова ўжо 1500 дзён за кратамі

Праваабаронцы заклікалі падтрымаць сваю калегу Марфу Рабкову, асуджаную на 15 год няволі.  

Каардынатарка валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней яе абвінавацілі паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гг.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Ужо больш як паўтара года праваабаронца ўтрымліваецца ў калоніі.

Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова

У Гродна судзілі уладальніка сайта s13.ru

Сяргей Чабоцька, фота: facebook.com

Працэс за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў над уладальнікам сайта s13.ru Сяргеем Чабоцькам прайшоў 25 кастрычніка. Ён з’явіўся ў раскладзе судовых пасяджэнняў, адзначае hrodna.life.

Справу па арт 19.11 ч. 2 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» разгледзела 25 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна горада Ганна Леусік.

Вынік суда пакуль невядомы. Сяргея маглі судзіць і як прыватную асобу, так і як ІП — уладальніка сайта.

Матэрыялы інтэрнэт-рэсурсу s13 прызналі экстрэмісцкімі па заяве пракурора горада Гродна. Пра гэта паведамілі ў праўладных медыя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(9)