Конвейер репрессий. Министр культуры Маркевич заявил об искоренении в отрасли «деструктивных элементов»

Хроника политического преследования 13 октября.

Міністр культуры Маркевіч заявіў аб выкараненні ў галіне «дэструктыўных элементаў»

Мастак Алесь Пушкін памёр у зняволенні праз несвоечасова аказаную медыцынскую дапамогу

— Культура з’яўляецца той сферай, якая здольная даць годны адпор антыпатрыятычным і амаральным выклікам і пагрозам. Нас больш за 50 тысяч. Гэта цэлая армія. І сёння ўсе мы — байцы культурнага фронту, мабілізаваныя на духоўную бітву за Беларусь, — заявіў міністр культуры Маркевіч падчас мерапрыемства, прысвечанага Дню работнікаў культуры.

Паводле сцвярджэння кіраўніка Мінкульта, «ачысціўшыся ад дэструктыўных элементаў», культурная супольнасць Беларусі «засяродзіла намаганні на вырашэнні галоўнай задачы — выхаванні годных грамадзян і патрыётаў», піша «Позірк».

Маркевіч таксама заявіў, што ў Беларусі «створаныя ўсе ўмовы для творчай працы».

Міністр і раней заяўляў пра чысткі ў шэрагах работнікаў культуры.

Пасля масавых пратэстаў, якія пачаліся ў жніўні 2020 года, пад рэпрэсіі трапіла вялікая колькасць дзеячаў культуры. Паводле звестак беларускага ПЕНа, за 2023 год было зафіксавана 1097 парушэнняў у дачыненні да 605 дзеячаў культуры.

Праз тыдзень пачнуць судзіць палітвязня Віталя Чопіка, якога моцна збілі падчас затрымання

Віталь — жыхар Брэста, які хадзіў на палітычна матываваныя суды. Паводле прапагандыстаў, мужчына «разам з саўдзельнікамі сістэматычна наведваў суды па крымінальных справах экстрэмісцкай накіраванасці.

Ён фіксаваў ход і вынікі пасяджэнняў, інфармацыю аб сведках і прадстаўніках праваахоўных органаў».

Берасцейца затрымалі напачатку сакавіка. Пасля затрымання мужчыну дастаўлялі ў шпіталь на хуткай са слядамі моцнага збіцця, а колер твару Чопіка быў жоўтым (што можа казаць аб пашкоджанні печані праз збіццё).

Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс распачнецца 21 кастрычніка ў Брэсцкім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Яўген Брэган.

Напісаць вязню можна па адрасе: СІЗА-7. 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Віталь Віктаравіч Чопік

В Лиде задержали диджея

В Лиде задержали музыканта DjBIGACTION (настоящее имя – Павел Акушевич), собщает телеграм-канал Право имеют. Он проводил музыкальные вечеринки в лидских барах и ресторанах.

Силовики отметили, что он выступал в заведении «Hookah_Place_Lida», на которое они уже обратили внимание.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(3)