Лябедзька: «Сяргіенка хутчэй дачакаецца позвы ў Гаагу, чым запрашэнне з Вашынгтона»

Дырэктар Цэнтра «Еўрапейскі Дыялог» Анатоль Лябедзька – пра заяву спікера Палаты прадстаўнікоў Ігара Сяргіенкі, аб тым, што прызначаных дэпутатаў быццам бы запрасілі наглядаць за выбарамі ў ЗША.

– Яму хутчэй дачакацца позвы ў Гаагу, чым запрашэнне з Вашынгтона, – цытуе Лябедзьку Парламенцкі канал. – Такой магчымасці не праглядваецца ні з адной кропкі сёняшняй рэчаіснасці.

Ігар Сергеенка

На самой справе, адзіная магчымасць патрапіць палатнікам на выбары ў ЗША гэта праціснуцца ў склад дэлегацыі БДЗІПЧ АБСЕ па нагляданню за выбарамі.

То бок, запрашэнне ёсць у міжнароднай аргнізацыі, чальцом якой з’яўляецца Беларусь, але не ў Сяргіенкі, які мечаны санкцыямі.

Прагназую, што пры такім сцэнары, Вашынгтон проста выкрасліць беларускіх палатнікаў з спісу дэлегацыі альбо элементарна не выдасць візы.

Тут працуе формула – раніцай свабодныя, сумленныя выбары ў Беларусі, увечары – запрашэнне ў ЗША.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(16)