На Чэрачня ціснуць, каб ён прызнаў 143 тысячы подпісаў, якія яму «налічыла» ЦВК
Паводле інфармацыі Нашай Нівы, якую пацвердзілі адразу тры незалежныя адна ад адной крыніцы, на патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Чэрачня з боку ўладаў аказваецца ціск па пытанні прызнання 143 тысяч подпісаў, якія яму «налічыла» ЦВК.
Каманда Сяргея Чэрачня зрабіла заяву, што ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі было здадзена 106 500 подпісаў. Тым не менш ЦВК агучыла афіцыйныя лічбы, што ў падтрымку Чэрачня было здадзена 143 100 подпісаў.
Фактычна ніадкуль узяліся 36 600 подпісаў. Адкуль узялася гэтая лічба? «Гэта пытанне ўжо не да нас», — адказваюць у прэс-службе.
У выніку з Чэрачнем праводзіліся прафілактычныя гутаркі, каб ён прызнаў сваю «памылку» і публічна згадзіўся з лічбай, агучанай у ЦВК. Сам прэтэндэнт не называе ведамства, прадстаўнікі якога ціснулі на яго.
Кампрамісам стала іранічная заўвага на сайце палітыка і сацыяльных сетках:
«Сабранай, праверанай і пададзенай намі колькасці подпісаў для рэгістрацыі дастаткова. 143 109 подпісаў, якія засталіся пасля праверкі ЦВК, для рэгістрацыі таксама дастаткова.
Мы выступаем за далейшы ўдзел усіх дэмакратычных сілаў у гэтых выбарах для пераменаў, неабходных Беларусі», — гаворыцца ў заяве.
Кажуць, што пасля гэтых размоваў Сяргей Чэрачань быў у прыгнечаным псіхалагічным стане.
Сам ён не адмаўляе і не пацвярджае гісторыю.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное