Навумчык: «Сярод 13 тысяч вайскоўцаў ня можа ня быць уцечкі інфармацыі»
Палітычны аглядальнік Сяргей Навумчык – пра заяву намесніка начальніка Галоўнага аператыўнага ўпралення украінскага Генштаба Аляксея Громава, які сказаў, што да 13 тысяч беларускіх дзейных і былых вайскоўцаў падпісалі згоду на ўдзел у вайне супраць Украіны.
– Я б больш паверыў гэтай інфармацыі, калі б было заяўлена толькі, што ў РБ у вайскоўцаў зьбіраюць такія подпісы, — піша Навумчык. – Сярод 13 тысяч ня можа ня быць уцечкі інфармацыі (ды нават не ўцечцы — кожны трэці раскажа жонцы, кожная другая жонка скажа сяброўцы, і г.д.).
Але дакладная лічба — яе могуць ведаць толькі некалькі вышэйшых афіцэраў. І калі ў Кіева ёсьць «крот» на такім узроўні, у мяне пытаньне: чаму тады напад на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі быў для Кіева поўнай нечаканасьцю?
Я нават не пра тое, што пра такую магчымасьць гадоў 7-8 таму казаў Пазьняк, а ў апошнія тыдні перад вайной гэта абмяркоўвалася аналітыкамі (хаця, пераважна, са скепсісам). Я менавіта пра сыстэму працы і прыярытэтаў украінскай выведкі.
Альбо заява пра 13 тыс. — сьвядомая дэзінфармацыя? Тады гэта даволі грубая праца.
Зрэшты, калі перад заявай яе аўтар ўзяў на грудзь дзьве-тры чаркі добрай горілкі — тады зразумела, і па-чалавечы ў нечым апраўдана.
Читайте еще
Избранное