Стала вядома, што некаторыя палітвязні выйшлі па памілаванні, але пры гэтым яны адмовіліся пісаць прашэнне на імя Лукашэнкі. Іх выпусцілі без падпісанных прашэнняў, паведамляе канал Dissidentby.
Тым не менш, ёсць выпадкі, калі людзей не выпускалі, не гледзячы на выкананыя ўмовы, а тых, хто адмаўляецца, саджалі ў ШІЗА на 15 сутак.
На сёняшні дзень праваабаронцам вядома пра 25 чалавек, якія выйшлі 20 жніўня на волю. Сярод іх: Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай і Святлана Палуэктава, Васіль Бераснеў, Наталля Пятровіч, Яўген Чуміла, Алег Зыкун, Аляксандр Галуза і Руслан Красаў.