Наша ситуация с правами медиа остается наихудшей в Европе. После тотальных репрессий, начавшихся с 2020 года, через задержания, аресты и преследование прошли более 500 белорусских коллег. Сегодня БАЖ известно о 40 журналистках и журналистках, которые находятся в тюрьмах Лукашенко. И это, к сожалению, не полный список.
«Правительство, которое запрещает свободные СМИ, — это правительство, которое не доверяет своему народу правду»
Собрали вместе заявления и акции ко Всемирному дню свободы печати.

Беларуская ассоциация журналистов (БАЖ) во Всемирный день свободы прессы потребовала от властей в Минске освободить сотрудников медиа, находящихся за решеткой:
«Беларуским журналистам выносятся бесчеловечные приговоры»
«Правительство, которое запрещает свободные СМИ, — это правительство, которое не доверяет своему народу правду», — говорится в заявлении ко Всемирному дню свободы печати, с которым 3 мая выступил ряд работающих в Беларуси дипломатических миссий демократических стран.
На своих страницах в социальных сетях, пишет Позірк, заявление опубликовали представительство Евросоюза, а также посольства отдельных стран ЕС (например, Германии, Литвы, Швеции и др.), дипмиссия Великобритании.
«В 2025 году Беларусь занимает 166-е место из 180 стран в рейтинге Всемирного индекса свободы прессы, — говорится в заявлении. — Журналисты и работники СМИ систематически подвергаются преследованиям, их заключают в тюрьму по сфабрикованным обвинениям, а их семьи и друзья подвергаются преследованиям. Им выносятся бесчеловечные приговоры — до 14 лет лишения свободы только за то, что они выполняют свою работу».
«Мы требуем, чтобы Беларусь выполняла свои международные обязательства по обеспечению свободы и независимости прессы. Все политические заключенные должны быть освобождены», — отметили присоединившиеся стороны.
«Без уласных сродкаў інфармацыі мы застаёмся безабароннымі перад дэзінфармацыяй і прапагандай»
З нагоды Сусветнага дня свабоды прэсы і гадавіны прыняцця Канстытуцыі 3 мая да беларусаў звярнуўся в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага Кабінета Павел Баркоўскі: «Сёння дзень, што праходзіць пад знакам Свабоды. 234 гады таму народы Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны атрымалі першую ў Еўропе Канстытуцыю, якая пашырала правы і свабоды шырокім колам грамадства – непараўнальна большыя, чым у суседзяў.
Сёння таксама ў 30-ы раз адзначаецца Сусветны дзень свабоды прэсы — дата, прынятая ААН для ўшанавання працы журналістаў і напаміну пра неабходнасць іх абароны ад ціску з боку ўлад.
На жаль, беларускія медыя працуюць ва ўмовах жорсткага ціску з боку аўтарытарнай дзяржавы, з пастаяннымі пагрозамі жыццю і бяспецы журналістаў.
Беларусь займае 166-е месца са 180 у сусветным рэйтынгу свабоды слова — побач з Расіяй, Кітаем, Іранам, М’янмай і Эрытрэяй.
За апошнія гады дзясяткі беларускіх незалежных выданняў абвешчаныя «экстрэмісцкімі фарміраваннямі», больш за тры дзясяткі журналістаў — за кратамі, толькі за сваю працу. Сярод іх — Кацярына Андрэева, Марына Золатава, Анджэй Пачобут, Андрэй Аляксандраў, Яўген Меркіс, Ірына Слаўнікава і іншыя.
Спісы выданняў і матэрыялаў, прызнаных «экстрэмісцкімі», уключаюць некалькі тысяч найменняў. Гэта сведчыць: свабода слова ў Беларусі — адна з самых груба парушаных сфер правоў чалавека.
Чаму гэта важна? Бо без свабоды прэсы грамадства губляе крытычны погляд на сябе, уладу ніхто не кантралюе, а палітычныя эліты дэградуюць. Журналістыка — ключ да празрыстасці, даверу і прафілактыкі напружання.
У гэты і іншыя дні варта памятаць: свабода думкі і выказвання — базавае права чалавека. І падтрымліваць тых, хто змагаецца за яго.
Дапамагайма беларускім незалежным медыя — чытайма, падпісваймася, ахвяруйма. Бо без уласных сродкаў інфармацыі мы застаёмся безабароннымі перад дэзінфармацыяй і прапагандай.
R.E.M прысвяціў кліп Радыё Свабода
Да Сусветнага дня свабоды прэсы амерыканскі гурт R.E.M выдаў кліп на рэмікс хіта 1981 года «Radio Free Europe», піша Reform.news.
Версія слыннай песні ў апрацоўцы Джэкнайфа Лі, якая раней ніколі не публікавалася, з’яўляецца часткай міні-альбома з пяці трэкаў. Прыбытак ад продажу зборніка, які выходзіць і ў вінілавым фармаце, пойдзе на карысць Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода.
«Мы любім журналістыку, мы любім свабоду слова, і мы любім свет», — так пракаментаваў для CBS Mornings свае рашэнне падтрымаць вядомае медыя лідар гурта Майкл Стайп.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное