Общество

Раман «Плошча Перамогі» Бахарэвіча выйдзе па-шведску

Пераклад падрыхтаваў дыпламат Стэфан Эрыксан, колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі.

Кніга «Плошча Перамогі» пісьменніка Альгерда Бахарэвіча выходзіць у стакгольмскім выдавецтве Ersatz у сакавіку 2025 году. Пра гэта аўтар паведаміў Радыё Свабода.

Раман на шведскую мову пераклаў колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

Стэфан Эрыксан, архіўнае фота

У камэнтары РС Альгерд Бахарэвіч зазначыў, што на шведскую мову дагэтуль кнігі яго не перакладалі, і ён вельмі ўсцешаны гэтай падзеяй:

— Рашэнне перакласці менавіта гэтую кніжку належала Стэфану Эрыксану. Ён даўні мой чытач, прыхільнік, вельмі сімпатызуе таму, што я раблю. Таму гэта была ягоная ідэя і прапанова зрабіць пераклад. Кніга «Плошча Перамогі» — невялікая па аб’ёме, маленькі раман-прыпавесць, таму я думаю, што для дэбюту на літаратурнай сцэне яна пасавала найлепш.

Па словах письменніка, шведзкі бок займаўся ўсім, ён ніякага дачыненьня да гэтага не меў:

— Яны знайшлі і выдаўца. Гэтае шведскае выдавецтва Ersatz цікавіцца ўсходнееўрапейскай літаратурай, беларускай літаратурай. Таму гэта лагічна, што кніга выходзіць у іх.

Аўтар падкрэсліў, што Стэфан Эрыксан цудоўна валодае беларускай мовай

— Ён чалавек для нас вельмі важны, цудоўны, сапраўдны інтэлектуал і сябар Беларусі, які застаецца амбасадарам беларускай культуры, вольнай Беларусі ў Швецыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(9)