Трагедия была в том, что люди не понимали, что происходит – радиацию руками не потрогаешь. Плюс советские власти скрывали информацию.
«Люди не понимали, что происходит – радиацию руками не потрогаешь»
Сегодня по всему миру пройдут мероприятия, посвященные печальному юбилею. «Салідарнасць» в одной ленте собирает хронику, как беларусы напоминают всем о 40-летии чернобыльской катастрофы.
Как в Вильнюсе проходит «Чарнобыльскі шлях-2026»
26 апреля в Вильнюсе проходят памятные мероприятия к 40-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС.
В память о жертвах и ликвидаторах дипломаты из разных стран, представители Офиса Светланы Тихановской, общественные активисты и правозащитники, включая Алеся Беляцкого и других «вясновцев», которые отмечают сегодня 30-летие организации, возложили цветы к памятнику «Мать Чернобыля» в вильнюсском парке Льва Сапеги.
«Чарнобыльскі шлях-2026», велопробег и концерт стали одним из аккордов масштабной общественной кампании «Пасля Чарнобыля: 40 дзён разважанняў пра здароўе, памяць і будучыню».
Организаторами ее выступили Зеленая сеть, старейшее беларуское экологическое НГО Экодом и сообщество экспертов и активистов Альянс «Зеленая Беларусь».
Кампания длится 40 дней, с 30 марта по 8 мая, и представляет серию информационных, культурных и образовательных онлайн- и офлайн-мероприятий.
В этом году акции проходят в Вильнюсе, Варшаве, Белостоке, Кракове, Щецине, Берлине, Таллинне, Цюрихе, Страсбурге, Вене, Копенгагене, Праге, Флеминсберге, Тбилиси, Батуми, Нью-Йорке, Монреале, Торонто — но, к сожалению, как мы уже писали ранее, не в Минске и других беларуских городах.
Власти продолжают зачищать гражданское общество и тащить страну в прошлое, а беларусы – продолжают сохранять солидарность, память и взаимоподдержку, чтобы вместе идти в будущее.
Сумесная рэзалюцыя: «Сёння і мірны, і ваенны атам пагражаюць экасістэмам планеты»
Апублікавана сумесная рэзалюцыя ад экалагічных арганізацый Беларусі і грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятыў (поўны тэкст тут).
Дакумент прынялі: Альянс «Зялёная Беларусь», «Экадом», «Зялёная сетка», Беларуская партыя «Зялёныя», Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД), Рух Салідарнасці «РАЗАМ», «Дапамога», Краіна для жыцця
«У гэты дзень мы звяртаем увагу на Беларусь, грамадзяне якой пакутуюць не толькі ад чарнобыльскай спадчыны, але і з’яўляюцца закладнікамі Астравецкай АЭС.
Мы заклікаем улады краіны:
- Вярнуць грамадзянам права на інфармацыю пра забруджванне навакольнага асяроддзя. Прыняць для гэтага заканадаўчыя меры, уключаючы вяртанне ў Орхускую канвенцыю ЕЭК ААН.
- Забяспечыць гэтае права, падаючы поўную і актуальную інфармацыю пра наступствы катастрофы на ЧАЭС; для гэтага аднавіць маніторынг і даследаванні, супрацоўніцтва з незалежнымі і міжнароднымі экспертамі.
- Спыніць засяленне і гаспадарчае выкарыстанне забруджаных тэрыторый, аднавіць сацыяльную абарону ліквідатараў і пацярпелых, скасаваную ў 2010-2025 гг.
- Адкрыць інфармацыю пра Астравецкую АЭС, уключаючы ўсе інцыдэнты, і весці публічны радыяцыйны маніторынг па еўрапейскіх стандартах.
- Выканаць усе рэкамендацыі міжнародных арганізацый па Астравецкай АЭС, уключаючы адкрыццё станцыі для незалежнага маніторынгу.
- Вярнуць Беларусі бяз’ядзерны нейтральны статус.
Мы заклікаем міжнародную супольнасць:
- Распрацаваць і прымяніць міжнародныя механізмы прыцягнення да адказнасці, у прыватнасці ў дачыненні да Расійскай Федэрацыі, за ўтойванне інфармацыі пра наступствы радыяцыйных аварый, а таксама за акты агрэсіі ў дачыненні да радыяцыйна небяспечных аб’ектаў.
- Стварыць агульнадаступны незалежны міжнародны радыёлагічны рэгістр, уключаючы першасныя даныя пра забруджванне.
- Разглядаць размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі як парушэнне прынцыпаў калектыўнай бяспекі.
- Забараніць гандаль ядзернымі матэрыяламі і тэхналогіямі з дзяржавамі-агрэсарамі (у прыватнасці з Расійскай Федэрацыяй)».
Сёння і мірны, і ваенны атам пагражаюць экасістэмам планеты — мы не маем права падрываць жыццё на Зямлі. Праз 40 гадоў пасля Чарнобыля мы ўсведамляем адказнасць перад цяперашнімі і будучымі пакаленнямі: толькі дакладная інфармацыя, адкрытасць і дэмакратычныя прынцыпы дазволяць адэкватна ацэньваць наступствы катастрофы і прыняць неабходныя меры для іх пераадолення.
«Беларусь, як і ў 1986-м, засталася фактычна сам на сам з чарнобыльскай бядой»
Заява Рады БНР да 40-х угодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС:
«Паводзіны камуністычнага кіраўніцтва тагачаснай БССР пасьля аварыі, імкненьне схаваць праўду пра небясьпеку і ігнараваньне парадаў сумленных навукоўцаў, іх бязьдзейнасьць выявілі злачынную сутнасьць камуністычнага ладу ужо для новага пакаленьня.
Адначасна, пазыцыя кіраўніцтва, у значнай ступені, была вынікам поўнай залежнасьці ад Масквы, якая стагодзьдзямі ставілася да Беларусі як да калёніі.
Дзякуючы высілкам Беларускага Народнага Фронта, беларускае грамадзтва і міжнародная супольнасьць нарэшце даведаліся праўду пра Чарнобыль. Былі адселеныя тысячы людзей з тэрыторыяў, якія загадалі лічыць «чыстымі», спыненыя сельгасработы на забружаных тэрыторыях, разбаўленьня прадуктаў радыяактыўным мясам, нарэшце, уведзеная сыстэма ільготаў для пацярпелых ад катастрофы.
Беларуская дыяспара арганізавала аздараўленьне чарнобыльскіх дзяцей, у шпіталі былі перададзеныя патрэбныя лекі і мэдынае абсталяваньне.
Аднак усё гэта пачало зварочвацца, а затым і спынілася пасьля прыходу да ўлады стаўленьніка Масквы Лукашэнкі. Былі рэпрэсаваныя альбо вымушаныя пакінуць краіну тыя, хто выступаў супраць зварочваньня чарнобыльскіх праграмаў і новага засакрэчваньня інфармацыі.
Беларусь, як і ў 1986-м, засталася фактычна сам на сам з чарнобыльскай бядой. І ізноў, як і тады – зь ядзернай зброяй на яе тэрыторыі, якая цалкам кантралюецца Масквой.
У гэтыя дні, калі мы ізноў прыгадваем трагедыю, Рада БНР выказвае словы ўдзячнасьці ўсім, хто дапамагаў і дапамагае беларусам адолець яе наступствы. Зьвесьці іх да мінімуму можна толькі пры спрыяньні і дапамозе ўсяго сьвету. Але беларусы разумеюць і тое, што магчыма гэта толькі пры ўмове, калі беларусы ўсталююць дэмакратыю і прававую дзяржаву, а Беларусь верне сапраўдную Незалежнасьць.
Чарнобыль застанеца зь беларусамі на тысячагодзьдзі, але нялюдзкі прамаскоўскі рэжым мусіць быць зьнішчаны як мага раней».
«Чернобыльский шлях» – четвертый десяток лет
Сегодня в ряде европейских городов беларусы пройдут «Чернобыльский шлях». Впервые это мемориальное шествие состоялось в Беларуси в 1989 году. Последние несколько лет оно там не проводилось – всегда преследовалось и ограничивалось властями, а после 2020-го стало невозможным ни в каком формате.
Вот фото с традиционного «Чернобыльского шляха» в Минске в 2012-м:
А вот – в 2011-м:
«Мы носім гэты след у сабе дагэтуль»
У гадавіну Чарнобыльскай трагедыі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з прамовай, дзе ўзгадала свае асабістыя ўспаміны і нагадала пра небяспеку Астравецкай АЭС і размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі: «Калі здарыўся Чарнобыль, мне было ўсяго тры гады. Я не памятаю сам выбух, але памятаю, як яго доўгі цень жыў побач з намі пазней».
Беларусь зазнала на сабе галоўны ўдар Чарнобыля. Але людзей параніла не толькі радыяцыя. Людзей параніла маўчанне.
Мы памятаем Чарнобыль. Памятаем кожнага і кожную. І будзем рабіць усё, каб больш ніколі не паўтарыліся памылкі мінулага.
Читайте еще
Избранное