Штаб Ціханоўскай абяцяе падтрымку страйкоўцам і сілавікам, якія звальняюцца
Штаб звярнуўся да тых сілавікоў, якія звольніліся праз нежаданьне быць катамі свайго народу. А таксама да тых, хто можа пацярпець у выніку страйку, перадае Тэлеграм-канал Радыё Свабода.
Штаб заяўляе:
1. Усім супрацоўнікам і вайскоўцам сілавых структур, якія звольніліся праз нежаданьне быць катамі свайго народу, будзе дадзеная магчымасьць аднаўленьня на службе. Іх грамадзянская пазыцыя ў гэтыя складаныя дні будзе ўлічвацца пры прыняцьці кадравых рашэньняў і прасоўваньня па службовай лесьвіцы ў новай, вольнай Беларусі.
2. Усе звольненыя праз удзел у страйках будуць адноўленыя на сваіх працоўных месцах, і ім, акрамя падтрымкі з фондаў дапамогі страйкоўцаў і пацярпелым, будзе пакрыты страчаны заробак за кошт дзяржаўнага бюджэту.
3. Службовыя асобы органаў улады, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія маюць дачыненьне да супрацьпраўных звальненьняў страйкоўцаў, будуць абавязаныя кампэнсаваць усе выдаткі бюджэту на пакрыцьцё заробку звольненым удзельнікам страйкаў.
Читайте еще
Избранное