Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
Як стала вядома Нашай Ніве, Дэпартамент фінансавых расследаванняў правёў вобшукі ў офісе гандлёвай сеткі «Дабраном». Гэта другая па колькасці гандлёвых аб'ектаў рытэйлавая сетка ў Беларусі — больш за 1000 крамаў пад брэндамі «Ля дома», «Капеечка», «Маяк» і «Дабраном».
Вобшукі ў цэнтральным офісе, па папярэдняй інфармацыі, пачаліся ўчора і працягваюцца сёння. Ці ёсць затрыманыя сярод кіраўніцтва, суразмоўцам «Нашай Нівы» пакуль невядома.
ЗАТ «Дабраном» валодае сеткай крам фарматаў «крама каля дома», «супермаркет» і «цвёрды дыскаўнтар» пад брэндамі «Капеечка», «Маяк» і «Дабраном».
Крамы сеткі ёсць у сталіцы, абласных гарадах і ва ўсіх раёнах.
Кампанія мае ўласныя лагістычныя службы, камерцыйны і аперацыйны блок, а таксама падраздзяленне ўласнай вытворчасці поўнага цыклу.
Там працуе больш за 14 тысяч чалавек.
«Дабраном» належыць «Мостра-груп», аптовай кампаніі бізнэсмена Сяргея Ткачука.
Да моманту продажу «Дабранома» ў 2018-м лічылася, што ён афіляваны з «Еўрагандлем» праз перапляценні ў кіпрскіх кампаніях-бенефіцыярах.
Нагадаем, учора ДФР прыйшоў з маскі-шоу ў офіс «Еўрагандлю».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное