Спецслужбы выходзяць на кантакт з актывістамі праз Facebook: што вядома і як сябе абараніць
10 чэрвеня беларускім актывістам за мяжой у фэйсбуку пачалі прыходзіць паведамленні з прапановамі аб супрацоўніцтве. Меркавана, піша гэта супрацоўнік КДБ. Вясне вядома не меней за пяць такіх выпадкаў. Усе паведамленні зафіксаваны з аднаго акаўнта — Maria Pulkovskay.
Некаторым абяцаюць бяспеку іх родных у Беларусі ў абмен на супрацу з беларускімі спецслужбамі. «Вясна» паразмаўляла з адной з актывістак, з якой звязваўся супрацоўнік КДБ. Заклікаем прыняць меры па лічбавай бяспецы.
У фэйсбуку Maria Pulkovskay у сябрах лічыцца 371 акаўнт. Сярод якіх — былыя палітзняволеныя, журналісты і актывісты, а таксама «Гарадзенская праваабарона». Акаўнт мае «экстрэмісцкія» падпіскі, напрыклад, «Медиа-Полесье», «Моладзь «Руху «За Свабоду».
У акаўнце два фотаздымкі дзяўчыны, на якіх нябачна твару. Напісана, што жыве ў Празе. Але насамрэч за гэтым хаваецца супрацоўнік мінскага КДБ, паведамляюць тыя, каму ён пісаў. Гэты профіль працягвае дадаваць сабе ў сябры грамадскіх актывістаў.
Актывістка, якой пісаў супрацоўнік КДБ, мяркуе, што ён звязваецца з публічнымі людзьмі, якія былі актыўна ў палітычных ці каляпалітычных структурах:
«Калі ён піша, то адразу называе людзей па поўным імя і імя па бацьку, то бок гэта ўжо інфармацыя, якая не ва ўсіх змяшчаецца ў сацсетках. Ён сказаў, што яго мэта, даведацца меракаванне пра стурктуры і нейкім падзеям.
Супрацоўніка цікавіць такая інфармацыя. Ён піша пра нейкі кампраміс, супрацоўніцтва, спрабуе наладзіць узаемнавыгодныя камунікацыі. Ён хоча даведацца больш інфармацыі пра нейкіх людзей з дэмакратычнай супольнасці. Яму цікавы палітычны бэкграўнд, а таксама Каардынацыйная Рада. Вядома, што ён пісаў яшчэ некаторым публічным людзям».
Праваабаронцы «Вясны» заклікаюць паклапаціцца пра сваю лічбавую бяспеку:
- Пераглядзіце спіс сяброў у сацсетках — выдаліце невядомых або падазроных асоб, асабліва тых, хто не мае рэальнага фота, інфармацыі або сумнеўна паводзіць сябе.
- Абмяжуйце бачнасць асабістай інфармацыі — схавайце або выдаліце дадзеныя пра месца жыхарства, працу, кантакты, сям’ю і г.д.
- Выдаліце або схавайце старыя пасты і каментары, якія могуць змяшчаць уразлівую інфармацыю.
- Будзьце пільнымі да новых кантактаў — не адказвайце на паведамленні ад невядомых асоб, асабліва калі яны задаюць асабістыя або палітычныя пытанні.
- Уключыце двухфактарную аўтэнтыфікацыю на ўсіх акаўнтах, дзе гэта магчыма.
- Захоўвайце ўзаемадзеянне з падобнымі паведамленнямі (як ад Maria Pulkovskay) — зрабіце скрыншоты, не адказвайце, паведаміце праваабаронцам.
- Выключыце функцыю “хто можа знайсці вас па нумары тэлефона” у наладах Facebook і іншых платформаў.
- Карыстайцеся VPN і шыфраванымі мэсэнджарамі (напрыклад, Signal).
І іншыя рэчы, якія могуць прыцягнуць увагу да вас ці неяк нашкодзіць.
Калі вы атрымалі падобнае паведамленне — не адказвайце і паведаміце пра гэта праваабаронцам.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное