Стрыжак: «Лёс Усходняй Еўропы, у тым ліку і Беларусі, хочуць вырашаць за зачыненымі дзвярыма»
Сузаснавальнік BYSOL раіць рыхтавацца да вялікай вайны ў Еўропе і абраць стратэгію дзеянняў загадзя.

— Галоўнае пра свет, у якім мы прачнуліся, — піша Андрэй Стрыжак.
1. Сусвет змяняецца і прымае статус-кво, што склаўся за апошнія 15 год:
- сільныя маюць права знішчаць слабых;
- дзяржавы вырашаюць палітычныя пытанні сілай;
- свет дзеліцца на сферы інтарэсаў.
2. Сістэма бяспекі НАТА ў старым выглядзе хутчэй за ўсё не спрацуе. ЗША дэманструюць альтэрнатыўны погляд на карыстанне 5 Артыкулам Статута НАТО і наўрад ці будуць аўтаматычна абараняць любую краіну НАТА ў выпадку нападу.
3. Еўраатлантычнае адзінства ЕС-ЗША кардынальна змяняецца. Канкурэнцыя, падпарадкаванне, супрацьстаянне? Пакуль не зразумелая канфігурацыя.
4. Трамп і ягоная каманда — не баг сістэмы. Гэта трэнд, што мае сусветнае значэнне. Прыйшоў час спакушэння чалавецтва лёгкімі адказамі на складаныя пытанні. За гэтую спакусу прыйдзецца дорага заплаціць, як гэта ўжо было раней у гісторыі.
5. Лёс Усходняй Еўропы, у тым ліку і Беларусі, хочуць вырашаць за зачыненымі дзвярыма. Ці здолее Еўропа кансалідавацца каб быць часткай здзелкі — пытанне. Ці будуць слухаць Беларусь і Украіну падчас гэтай здзелкі? Вельмі сумнеўна.
6. Анансаваная здзелка паміж Вашынгтонам і лукашыстамі не прынясе грамадзянскага міра Беларусі. Вызваленне часткі палітвязняў у абмен на змякчэнне санкцый — не цягне за сабой змену сутнасці рэжыму. Лукашысты не спыняць тэрор у адносінах да беларусаў.
Што рабіць? Рыхтавацца да вялікай вайны ў Еўропе. Абярыце стратэгію дзеянняў загадзя;
- я застаюся;
- я бягу.
У залежнасці ад таго, што вы абярэце, атрымлівайце профільныя навыкі і веды, рыхтуйце глебу і запасныя аэрадромы. Плануйце сваю будучыню, каб захаваць сваю суб’ектнасць падчас гістарычнага пералому.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное