Судаленка: «Гэта нейкія нават не сталінскія рэпрэсіі 37-га года, гэта горш»
Праваабаронца «Вясны» і былы палітзняволены Леанід Судаленка распавёў калегам, што перажыў.
«Гэта нейкія нават не сталінскія рэпрэсіі 37-га года, гэта горш. Калі к нам ў лагер пачалі заязджаць за тое, што дзесьці рэпост нейкі зрабілі, ці лайк паставілі, ці расійскую тэхніку сфатагравалі ды дзесьці змясцілі ў сацыяльных сетках – і заязджаюць на буйныя тэрміны, не тры гады {як у Леаніда}, а на чатыры, пяць, сем гадоў. Гэта жахліва было, і я разумеў, што з правамі чалавека ў краіне проста поўная катастрофа».
Тым часам аб'яўлены збор падтрымкі Леаніда Судаленкі. Праваабаронца пакінуў краіну і плануе працягнуць дапамогу людзям і для гэтага праваабаронцу патрэбная дапамога ва ўладкаванні на новым месцы.
Читайте еще
Избранное