«Так выглядае беларуская сіла. Не ў словах, не ў фотачках, а ў справе»

Як беларус, які пабываў у турме і прайшоў праз прымусовую дэпартацыю, зараз дапамагае Украіне выжыць.

Валанцёрка Алена Жаркевіч апублікавала фота беларуса Аляксея Капліча падчас яго працы ў беларускім Пункце нязломнасці ў Кіеве.

— Хто б што ні казаў — беларусы найкруцейшыя, — піша Алена Жаркевіч. — Учора гэты чалавек быў у турме.

Прайшоў праз прымусовую дэпартацыю рэжыму Лукашэнкі.

Праз зламаныя лёс , ціск, знявагу.

А сёння ён — у Кіеве.

Побач з намі.

Робіць тое, што лічыць правільным: дапамагае Украіне выжыць і абагравацца.

Без крыку.

Без паказухі.

З унутранай годнасцю чалавека, якога не зламалі.

Так выглядае беларуская сіла.

Не ў словах, не ў фотачках, а ў справе.

У выбары — заставацца чалавекам.

Нават пасля турмы.

Гэта гонар — стаяць з такімі побач.

Гэта гонар — называць яго беларусам.

Нагадаем, Аляксей Капліч быў адным з самых маладых дэпартаваных 22 снежня з Беларусі палітзняволеных. Калі пачалася вайна, хлопцу было 15 гадоў, а ў 18 яго затрымалі пры спробе выехаць ваяваць ва Украіну.

У інтэрв’ю «Салідарнасці» ён расказаў пра катаванні ў турме, віне перад украінцамі і каханні.

На мінулым тыдні ва ўкраінскай сталіцы пачаў працу беларускі Пункт нязломнасці. Гэта адно з тых месцаў, дзе жыхары Кіева, хто застаўся праз расейскія абстрэлы без цяпла, гарачай вады і электрычнасці, могуць адпачыць, сагрэцца, зарадзіць тэлефоны, падлучыцца да інтэрнэту і скарыстацца аптэчкай.

Средний балл 5(29)