«У калоніі ён быў відавочным Юпіцерам». Лукашэнка памілаваў былога кіраўніка сваёй аховы
Блогер і былы палітвязень Сяргей Пятрухін паведаміў пра памілаванне былога намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі і кіраўніка Службы бяспекі правіцеля Андрэя Уцюрына.
Крыніцы «Нашай Нівы» гэту інфармацыю пацвердзілі.
Сяргей Пятрухін напісаў:
– Андрэй Уцюрын выйшаў на волю адсядзеўшы 5 з паловай год з 12-ці прызначаных судом…
Ён хадзіў з нашым атрадам 2-11 на промзону (у калоніі «Віцьба» – С.). Быў у прывелігіраваным становішчы. Насіў файную вопратку ды боты, займаўся спортам ды наогул выглядаў вельмі добра. Як там кажуць? Што дазволена Юпіцеру – не дазволена быку. Ён быў відавочным Юпіцерам. Ніякіх ШЫЗА, ніякіх пераследаў. Яго не пазбаўляі пасылак, спатканняў, вітамінаў, медыцыны… Свой чалавек…
Не бачыў каб Уцюрын працаваў. Але чамусьці ён хадзіў на працу з самым «ганебным» па мусарскім меркам атрадам на самую цяжкую працу – разбор правадоў. Мусіць спецыяльна зрабілі так, каб такая зорка не адсвечвала паўсюль.
Але на правадах, пры мне прынамсі, яго ніколі не было. Правады разбіралі на другім паверсе, а ён тусіў на першым. То лі займаўся заменай картрыджаў, то лі дзесьці шкерыўся-ціхарыўся. Ён на той момант ужо быў ваенным пенсіянерам. Калі ён прыехаў на зону яму было 49 год (1971 г. р.)
Читайте еще
Избранное