«Сёння ў 6.50 раніцы ў нас нарадзіўся сын. Поўнае імя яго будзе — Данііл. Як хацеў тата. А скарочанае — Ніл. Як хацела мама. Малыш крыху паспяшаўся з’явіцца на свет і зараз ім нейкі час будуць апекавацца дактары. А я прыходжу ў сябе пасля аперацыі», — паведамiла Наста Дашкевіч у Facebook.
Фрэнды вiншуюць: «Дашкевічы форэва!», «Даніілу пашчасціла з бацькамі, хай і далей шанцуе!».
Данііл — чацвёртае дзіця ў сям'і Дашкевічаў.
Яго тата, палiтвязень, зараз за кратамi. На яго распачалі крымінальную справу за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Мацi – таксама фiгурантка крымiнальнай справы. Падазраецца па тым жа артыкуле, што і муж.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное