Политика

Участкам у Сочы, які належаў Беларусі, валодае былы ахоўнік Лукашэнкі

БРЦ знайшоў гаспадара зямельнага ўчастка, які размешчаны на гарналыжным курорце ў Сочы. Ім аказаўся фігурант нашага расследавання аб уладальніку зямлі на ўзбярэжжы Чорнага мора, які звязаны з Віктарам Шэйманам.

БРЦ знайшоў уладальніка ўчастка ў Сочы, які знаходзіўся ва ўласнасці беларускай дзяржавы. Тэрыторыя плошчай 9,7 га ў элітным курортным пасёлку Красная Паляна належыць ТАА «Комплекс-Инвест».

У 2021 і 2022 гадах Аляксандр Лукашэнка двума сакрэтнымі ўказамі загадаў перадаць зямлю гэтай расейскай кампаніі па кошце ў 20 разоў ніжэйшым за рынкавы, высветліў BelPol.

Беларусь магла страціць на гэтай угодзе блізу $100 млн. У лютым 2024 года 99,9% «Комплекс-Инвест» набыў грамадзянін Беларусі Аляксандр Раманоўскі.

Аляксандр Раманоўскі, Віктар Шэйман. Калаж створаны з выкарыстаннем ШІ

Раманоўскі — былы афіцэр аховы Службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі. Іх можна ўбачыць разам на фотаздымку з Параду Перамогі 9 траўня 2014 года.

Праз ланцужок кампаніяў Раманоўскаму належыць яшчэ адзін участак — 20 га на ўзбярэжжы Чорнага мора. Улады самаабвешчанай рэспублікі Абхазія перадалі яго ТАА «Жемчужина 2010», 90% якога валодае Раманоўскі, пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2022 года.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(7)