Ужо хутка – прэм'ера спектакля па матывах твору Уладзіміра Арлова

Камандзе патрэбна наша дапамога.

Хутка ў Варшаве адбудзецца прэм'ера тэатральнай пастаноўкі прытчы-казкі па матывах твору Уладзіміра Арлова «Ордэн Белай Мышы». Зараз каманда завяршае краудфандынгавую кампанію, сабраўшы €3065 з запланаваных €18262. 

Вось, як можна дапамагчы і атрымаць узамен унікальны лот.

— У нас застаецца ўсяго 5 дзён для завяршэння збору сродкаў, і кожная падтрымка важная. Праект прапануе мноства ўнікальных лотаў для тых, хто хоча ўнесці свой уклад, уключаючы кнігі з аўтографамі, майстар-класы і запрашэнні на прэм'еру з фуршэтам, — піша каманда.

Прэм'ера спектакля адбудзецца 1, 2 і 3 лістапада ў 19:00 на Scena Chmielna, Nowy Swiat 27a. Білеты даступныя па цане 95 і 125 злотых, іх можна набыць на сайце білетнага аператара.

Спектакль «Ордэн Белай Мышы» — гэта тэатральны эксперымент, які даследуе вечны канфлікт паміж мастаком і ўладай, пытанні выбару і сумленнасці перад самім сабой. Ён прапануе гледачам незабыўнае падарожжа ў свет беларускіх рэалій, напаўняючы яго іроніяй і глыбокімі развагамі пра наш час і лёс.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)