Віншуем з Раством: «Ісці да сваіх мэт. Падтрымліваць адзін аднаго, затуляць у складаныя перыяды і падзяляць агульную радасць»

25 снежня каталіцкія, грэка-каталіцкія і пратэстанцкія вернікі святкуюць Божае Нараджэнне. Дарагія чытачы «Салідарнасці», віншуем Вас са светлым Раством.

Жадаем духоўнай блізкасці з роднымі, сябрамі, аднадумцамі.

Не забываць пра сваё здароўе – фізічнае і ментальнае.

Знаходзіць сілы і магчымасці ісці да сваіх мэт. Давайце рухацца да іх. Падтрымліваць адзін аднаго, затуляць у складаныя перыяды і падзяляць агульную радасць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)