Вячорка: «Мы працуем над выключэннямі, каб беларусы маглі ўязджаць, выязджаць і перамяшчацца на сваіх аўтамабілях праз мяжу і на тэрыторыі Еўрасаюза»
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка — пра забарону на ўезд аўто з беларускімі нумарамі ў Латвію.
Нагадаем, Латвія ўвяла забарону на ўезд легкавых аўто, зарэгістраваных у Беларусі.
— Тыя, хто ўводзілі абмежаванні, не пралічвалі палітычных наступстваў. Бо абмежаванні б’юць па праеўрапейскіх настроях беларусаў, у вялікай ступені легітымізуюць рэжым, зноў запіхваюць Беларусь у адзін кошык з Расіяй, а беларусаў – з рэжымам, — мяркуе дарадца Ціханоўскай. — Бо так прасцей. І нашая з вамі задача – гэтую розніцу тлумачыць.
— Што мы можам зрабіць і над чым зараз працуем — дабіцца выключэнняў, каб беларусы змаглі ўязджаць, выязджаць і перамяшчацца на сваіх аўтамабілях, праз мяжу і на тэрыторыі Еўрасаюза. А пакуль просім адтэрмінаваць выкананне рашэння ў Польшчы і Літвы, а таксама Латвіі, — кажа Франак Вячорка.
Читайте еще
Избранное