Як МЗС Украіны адрэагавала на абразу Лукашэнкі ў адрас Зяленскага
Дыпламат нагадаў, чаму беларускаму правіцелю не на карысць пераход у сферу энтамалогіі.
Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскай прапагандзе заявіў: «Володя как сын мне был, но поступил как гнида». Гаворка ішла пра стаўленне да Зяленскага.
Вось як адрэагаваў афіцыйны прадстаўнік МЗС Украіны Георгі Ціхі:
«Абразы ў адрас кіраўніка ўкраінскай дзяржавы недапушчальныя, асабліва з боку саўдзельніка злачынства агрэсіі супраць Украіны. Да таго ж пераход у сферу энтамалогіі дакладна не пойдзе на карысць прусаку».
Читайте еще
Избранное