Яна Пачобут: «Мы кожны дзень выбіраем надзею»

Дачка Андрэя Пачобута выступіла ў Еўрапейскім парламенце на цырымоніі ўручэння Прэміі Сахарава.

Сёлетнімі лаўрэатамі сталі палітзняволены Андрэй Пачобут і грузінская журналістка Мзія Амаглабелі, якая таксама знаходзіцца ў зняволенні.

Андрэя Пачобута прадстаўляла чго дачка Яна Пачобут. Вясна цытуе фрагмент яе выступу:

Мая ўласная сям'я змянілася назаўсёды. Адсутнасць майго бацькі — гэта тое, з чым мы вучымся жыць, але ніколі не зміраемся. Мы не выбіралі гэты шлях, але кожны дзень мы выбіраем верыць у яго і верыць, што праўда і годнасць па-ранейшаму маюць значэнне.

Так як ён не можа бачыць усё гэта сёння, я спадзяюся, ён нейкім чынам ведае, што ён не забыты.