Политика

«Запрашэнне МЗС Беларусі даслаць міжнародных наглядальнікаў – прапагандыска-спекулятыўны захад»

Дырэктар цэнтра «Еўрапейскі Дыялог» Анатоль Лябедзька пракаментаваў заяву МЗС Беларусі адносна запрашэння наглядальнікаў БДЗІПЧ АБСЕ.

Ён заявіў Парламенцкаму каналу:

– Відавочна, што прапанова арганізатараў псеўдавыбараў, адпраўленая ў БДЗІПЧ АБСЕ, даслаць міжнародных наглядальнікаў, гэта выключна прапагандыска-спекулятыўны захад.

У Чырвоным доме выдатна разумеюць, што ў застаўшыйся час нельга арганізаваць паўнавартасны, эфектыўны маніторынг «выбараў» і БДЗІПЧ АБСЕ прагназавана адмовіцца стаць часткай эмітацыі. Гэта наглядальнікаў СНД ці знаёмых Ярмошынай з пашпартамі еўрапейскіх краінаў можна звазіць на экскурсію на ферму ці БелАЗ, ці ў буфет на выбарчым участку. Гэтага ім дастаткова, каб назваць убачанае узорнымі выбарамі. З АБСЕ ці ПА РЭ гэта не каціць.

Гэта запрашэнне не БДЗІПЧ, а мясцовым і расейскім прапагандыстам паездзіць па вушах выбарцаў сцверджаннем «мы ж запрасілі, а яны адмовіліся».

читайте также

А па факту, гэта першая выбарчая кампанія, калі цалкам адсутнічае незалежная сістэма з удзелам нацыянальных наглядальнікаў, як напрыклад «Права выбару». І адна з нямногіх, калі не будзе міжнародных наглядальнікаў, прадстаўляючых арганізацыі з пазітыўнай крэдытнай гісторыяй і неабходнымі кампетэнцыямі.

Бязвыбары-2025 і аб’ектыўнае, незалежнае нагляданне — несумяшчальныя ў прынцыпе.