Змагары, прастытуткі і бацька Каліноўскі: што здымала «Белдзяржкіно» ў 1920-х

Нясумная гісторыя айчыннай экраннай культуры — у новым праекце «Сто год беларускага кіно».

Галоўныя стужкі беларускага кінематографа ад яго стварэння і да сённяшніх дзён разбірае культуролаг Максіма Жбанкоў. Разам з рэжысёрам Арцёмам Лобачам яны перадаюць подых эпохі, аналізуюць перамогі і паразы і, канешне, ствараюць сваю культурную гісторыю.

Стартавы эпізод праекта распавядае пра дваццатыя гады мінулага стагоддзя і першыя крокі айчыннага кіно. Рэвалюцыйны шал і агітацыйны экстаз, крытыка сексу на продаж і нараджэнне беларускага псіхадэлу. Карацей, змагары, прастытуткі і бацька Каліноўскі – працоўны камплект новай ўлады.

Праект ладзіцца ў межах праграмы #ArtPowerBelarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(4)