Мы будзем выступаць за Анджэя Пачобута, за ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі і будзем спрабаваць падтрымліваць іх сваякоў і людзей, якія змагаюцца за іх вызваленне.
Польскі палітык: «Мы не можам спыніць рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, але мы павінны і мы будзем дапамагаць палякам у Беларусі»
Анджэй Пачобут стаў ганаровым грамадзянінам Варшавы.
Дэпутаты гарадской рады Варшавы прысвоілі беларускаму журналісту і дзеячу польскай меншасці ў Беларусі, палітвязню Анджэю Пачобуту званне ганаровага грамадзяніна.
Як паведамляе Беларуская Служба Radio Poland, гэты красамоўны жэст уладаў польскай сталіцы сведчыць што ў Польшчы памятаюць пра сваіх суайчыннікаў у Беларусі.

Польскі палітык Роберт Тышкевіч, які быў сузаснавальнікам і адным з ініцыятараў стварэння ў Беластоку Цэнтра дапамогі палякам Беларусі, кажа:
— У такой сітуацыі, калі мы не можам прымусіць рэжым яго вызваліць, мы можам зрабіць так, каб вакол яго справы не было цішыні, каб быў розгалас, каб рэжым Лукашэнкі не мог быць спакойным і думаць, што ўсе забыліся пра такія выпадкі.
читайте также
читайте также
Анджей Почобут. Четвертая весна в неволе
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное