Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?
Сваім родным горадам у сацсетках Вікторыя Грыцэнка пазначала Луганск. Але шмат гадоў яна пражыла ў Беларусі, піша Наша Ніва.
Вікторыя Грыцэнка (Гарошка), жонка дзіцячага трэнера Аляксея Гарошкі, суправаджада футбалістаў-школьнікаў з Рэчыцы падчас паездкі ў Геленджык (Краснадарскі край Расіі). Аўтобус ехаў па трасе Гомель — Бранск, калі ў яго прыляцеў дрон. Вікторыя загінула.
Жанчыне было 44 гады. Яе муж Аляксей, хутчэй за ўсё, зараз паранены і знаходзіцца ў цяжкім стане (Рэчыцкі райвыканкам паведамляў пра шпіталізаванага трэнера-выкладчыка).
Аляксей шмат гадоў працуе ў ДЮСШ №2 Рэчыцкага раёна — яго выхаванцы рэгулярна ўдзельнічаюць у розных спаборніцтвах і перыядычна заваёўваюць прызавыя месцы.
Сваім родным горадам у сацсетках Вікторыя Грыцэнка пазначала Луганск. Але шмат гадоў яна пражыла ў Беларусі. Раней Вікторыя працавала цырульніцай, а пасля прадавачкай (згодна з дадзенымі Веlpol).
У загінулай жанчыны засталіся дзве дачкі — двайняшкі, ім па 21 год.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное