У Варшаве адкрылі выставу да гадавіны з дня народзінаў мастака Алеся Пушкіна
Яна мае назву «Ales Pushkin. AFTERLIFE».
Канцэпцыя выставы грунтуецца на акцыях і перформансах Пушкіна, якія ён праводзіў у Беларусі з 1989 года і тэмы якіх застаюцца актуальнымі і сёння.
Падчас адкрыцця выставы выступіў Вольны хор, які на пачатку мерапрыемства паўтарыў перформанс Алеся Пушкіна.
На выставе прадстаўлены працы Алеся Пушкіна, Руфіны Базловай (Stitchit), Аляксандра Васюковіча, Андрэя Дурэйкі, Іяланты Кіліян, Янака Коўзеля, Максіма Тымінька, Антося Цялежнікава, Яны Шостак, Рамана Шэла.
Выстава будзе працаваць да 31 жніўня па адрасе: музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное