Жонка беларускага ваеннага медыка, які загінуў ва Украіне, атрымала ўзнагароду ад Рады БНР

Аляксандра Боршч, грамадзянская жонка беларускага добраахвотніка Мікалая Ільіна (пазыўны «Эстонец»), атрымала яго ўзнагароду ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі — медаль ордэну Пагоні.

«Мы жывыя, пакуль памятаем! Мая памяць каштуе вельмі дорага, — напісала Аляксандра ў сацсетках. — На жаль, я і мая сям'я страцілі ў агні ўсе ўзнагароды нашага Міколкі.

Дзякуй за магчымасць атрымаць чарговую ўзнагароду ў памяць аб яго змаганні за нашу свабоду і свабоду сваёй радзімы».

Мікалай Ільін

36-гадовы Мікалай Ільін загінуў 13 ліпеня 2020 года каля акупаванай Горлаўкі (Данецкая вобласць) падчас эвакуацыі цела загінулага ўкраінскага байца.

Група ішла ў белых касках і з апазнавальнымі знакамі, была дамоўленасць аб спыненні агню. Праціўнік пачаў абстрэл эвакуацыйнай групы. Мікалай і яго калегі пачалі адыход, аднак аднаго з байцоў параніла і беларускі медык вярнуўся, каб аказаць яму дапамогу. Ільін загінуў, атрымаўшы раненні, не сумяшчальныя з жыцццём.

Ягоны прах быў развеяны ў трох краінах — ва Украіне, Беларусі і Эстоніі.

Гісторыю кахання Мікалая Ільіна і ягонай грамадзянскай жонкі — украінкі Аляксандры Боршч чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(6)